Сцяпан Андрэевіч Стурэйка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сцяпан Стурэйка)
Сцяпан Андрэевіч Стурэйка
Дата нараджэння 1984
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, сацыяльны антраполаг
Месца працы
Альма-матар
Член у

Сцяпан Андрэевіч Стурэйка (нар. 1984, Гродна) — беларускі гісторык і культурны антраполаг. Доктар гуманітарных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся і вырас у Гродне. Скончыў БДУ. У Ягелонскім універсітэце атрымаў ступень доктара гуманітарных навук у галіне этналогіі. Выкладае ў ЕГУ у Вільні[1], дацэнт.

У 2012 годзе падпісаў адкрыты ліст у абарону Андрэя Чарнякевіча, звольненага з Гродзенскага ўніверсітэта пасля выхаду кнігі «Гродназнаўства»[2].

Старшыня Беларускага камітэта ICOMOS[1].

Навуковая дзейнасць і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца праблемамі аховы і інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны, праблемамі міжнацыянальных зносінаў у Беларусі, а таксама працэсамі канструкцыі вобразу Беларусі ў ХІХ ст. З 2007 года актыўна публікуе даследаванні, прысвечаныя пытанням гісторыі і культурнай спадчыны. Аўтар кніжкі «Беларускія губерні ў руска-японскай вайне 1904—1905 гг. Гродзенскі Свята-Пакроўскі Кафедральны сабор — помнік загінуўшым», шматлікіх артыкулаў[3].

Першая мастацкая кніга аўтара, «Пасажыры карабля Тэсэя», выйшла ў 2022 годзе. Творы, змешчаныя ў кнізе, складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Кніга атрымала 2 месца на літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2023 годзе.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]