Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч
Дата нараджэння: 1 жніўня 1910(1910-08-01)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 ліпеня 1979(1979-07-28) (68 гадоў)
Прафесія: акцёр

Сцяпан Фёдаравіч Хацкевіч (1 жніўня 1910, в. Парэчча, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 28 ліпеня 1979) — беларускі акцёр, Заслужаны артыст БССР (1963).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў драматычную студыі пры Наркамаце асветы БССР (1933), працаваў у БДТ-2. З 1937 года ў БДТ-1.

Вострахарактарны акцёр. Творчай індывідуальнасці С. Хацкевіча была ўласціва шчырасць, выразная пластыка, багацце інтанацый, яркія сацыяльна-псіхалагічныя характарыстыкі персанажаў. Майстар эпізоду. Найбольш яскрава талент акцёра выявіўся ў нацыянальным рэпертуары.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 16. — Мінск, 2003.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.