Мазырскі павет (Расійская імперыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мазырскі павет
Герб губерні
Герб губерні
Губерня
Губерні
Цэнтр
Утвораны
Скасаваны
Плошча
16,2 км2
Насельніцтва
181 200 (1897)

Мазырскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва і Мінскай губерні, існавала ў 17951924 гг. Цэнтр — Мазыр.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

3 мая 1795 г. быў створаны Мазырскі павет у складзе Мінскага намесніцтва. З 12 снежня 1796 г. у складзе Мінскай губерні. У павеце было 8 мястэчак (Давыд-Гарадок, Ельск, Каралін, Капаткевічы, Лахва, Ленін, Петрыкаў, Скрыгалаў, Тураў), 6 каталіцкіх касцёлаў, 7 уніяцкіх і каля 50 праваслаўных цэркваў.

У 1860 г. у павеце 112 прыватных маёнткаў.

З 29 жніўня 1919 да 10 жніўня 1920 гг. у складзе Гомельскай губерні РСФСР, потым зноў у Мінскай губерні БССР. З 18 сакавіка 1921 г. Бярозаўская, Лахвенская, Хорская і Чучавіцкая воласці адышлі да Польшчы, астатняя частка павета уключана ў БССР. 17 снежня 1921 г. Ленінская воласць перададзена Слуцкаму павету. 3 сакавіка 1924 г. да павета далучана заходняя частка Рэчыцкага павета (7 валасцей цалкам і 3 часткова). 17 ліпеня 1924 г. скасаваны, большая частка тэрыторыі ўключана у Мазырскую акругу, частка Дзякавіцкай воласці — у Слуцкую акругу.

Воласці[правіць | правіць зыходнік]

1861 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Буйнавіцкая
  • Бярозаўская
  • Грабаўская
  • Дзякавіцкая
  • Жыткавіцкая
  • Камаровіцкая
  • Капаткевіцкая
  • Лахвенская
  • Лельчыцкая
  • Ленінская
  • Лучыцкая
  • Ляскавіцкая
  • Меляшкевіцкая
  • Міхалкаўская
  • Петрыкаўская
  • Скараднянская
  • Слабода-Скрыгалаўская
  • Тонежская
  • Тураўская
  • Хорская
  • Чучавіцкая (часова далучана да Лахвенскай у 1881 г.)

1917 г.[правіць | правіць зыходнік]

У складзе павета 23 воласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У 1878 г. — 95,3 тыс. чал., з іх каля 82,3 тыс. хрысціяне, 12,9 тыс. іудзеі, 3,5 тыс. шляхты, 15 тыс. мяшчан.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч, В. Мазырскі павет / Вячаслаў Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 592 с.: іл. — С. 41. — ISBN 985-11-0141-9.