Сэкай
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: лацінскае "і" і інш.. |
«Сэкай» (яп.: 「世界」 — самая вядомая[1] ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусі. Зарганізаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍).
Баявыя мастацтвы і «Сэкай»[правіць | правіць зыходнік]
У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»[2]. Калектыў байцоў пад рукаводствам В. Ф. Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988—1991 годы на сцэнах СССР [3]. У цэнтры вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо [4],[5]. Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»[6][7].
Сістэма «Сэкай»[правіць | правіць зыходнік]
Валерый Буяк не абмяжоўваўся баявымі мастацтвамі. У 1991 годзе ён заснаваў малое прадпрыемства «Сэкай» для абаспячэння трэніровак у цэнтры баявых мастацтваў. Але пазней пачалі стрварацца і іншыя фірмы: «Скора», «Карагумі», «Сэкай-інвест» [8], «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фінанс», «Сэкай-М» у Маладзечне і «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны і Волны» (Маладзечна), «Казна», «Інтэлтраст», «Дэчэма», загранічнае офшарнае прадпрыемства «Sekai Trustee Services» і др. Усе яны і складвалі сістэму фірмаў «Сэкай» і дзейнічалі пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдавецтвам[9], выпускаліся два часопісы «Кэмпа»[10] і «Свет баявых мастацтваў», кнігі па каратэ[11], айкідо, ніндзюцу[12] і нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былі таксама кнігі і па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)[13].
«Сэкай-траст» мела ліцэнзію на работу з каштоўнымі паперамі і была зарэгістравана на Беларускай біржы як удзельнік рынку гэтых папер. «Сэкай-фінанс», «Казна» дзейнічалі ў фінансавым асяроддзі, менавіта з вексялямі. Ад сваяго імя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкі з грамадзянамі і гэтыя грошы шлі на фінансаванне мерапрыемстваў і інвестыцый ад імя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкі «Army of Lover’s», баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» [14]. Усяго ён так пазычыў больш за мільён долараў ЗША ў тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыастаноўцы дзейнасці фінансавых кампаній і «Сэкай» прыастанавіў прыём і выплаты па дагаворам пазыкі, што вызвала паніку сярод укладчыкаў[15],[16],[17]. Гэта пабудзіла міліцыю завесці крымінальную справу да Валерыя Буяка і 27.06.1996 года Буяк быў арыштаваны[18],[19] з абвіначваннем у адсутнасці ліцэнзіі. Але Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 ліпеня назваў Буяка машэннікам і сказаў, «что глава „Сэкая“ будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги» [20]. Толькі праз палову года, да 27.12.1996 года, калі належна было па Працэсоваму Кодаксу вызваліць Буяка, яму прымянілі абвінавачванне ў машэнніцтве[21]. Справу кіраўніка «Сэкай» у судзе[22] Фрунзенскага раёна Мінску слухалі аж год і шэсць месяцаў і ў пачатку жніўня 1999 года быў зачытаны прыгавор — 10 гадоў[23].
Цікава што…[правіць | правіць зыходнік]
- Грошы «Сэкай» следствам так і не былі знойдзены[24],[25],[26].
- Некатарыя фірмы Сістэмы «Сэкай» яшчэ доўга працавалі пасля арышту кіраўніка і нават апасля прыгавору («Сэкай-прэс», «Дэчэма»). Магчыма частка з іх працуе да гэтага часу.
- Былы кіраўнік «Сэкай» Валерый Буяк зноў з’явіўся на тэлебачанні ў праграме «Бітва экстрасенсэў-8» пад іменем Валекс як экстрасенс [27] і сам сказаў у телеперадачы, што ён «беларускі маўродзі» [28][29], а таксама выступіў у майцы з эмблемай «Сэкай»[30]
Зноскі
- ↑ БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003(недаступная спасылка)
- ↑ «Вячэрні Мінск» 10.11.1988 г. «Будзе Цэнтр ушу» А. Дзядзюля
- ↑ «Знамя Юности» 7.02.1990 г. Показывает «Сэкай»
- ↑ «Знамя Юности» 16.10.1991 г. Сэкай — Врата Пути
- ↑ «Фізкультурнік Беларусі» 25.09.1990 г. «Айкідо — шанц для ўсіх»
- ↑ «Вячэрні Мінск» 23.11.1995 г. Валерый Буяк: «Усё рашаюць майстэрства и характар»
- ↑ «Вячэрні Мінск» 26.01.1996 г. «Што такое добра і што такое дрэнна» Аляксандр Асіпенка
- ↑ рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест»(недаступная спасылка)
- ↑ Усе кнігі выдавецва «СЭКАЙ» Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 Архівавана 6 сакавіка 2008.
- ↑ Книга — Каратэдо. Входные ворота — Такэнобу
- ↑ Книга — Ниндзюцу. Искусство быть невидимым., Драгер Д.
- ↑ Книга «Безопасность бизнесмена и бизнеса»
- ↑ Разказ аб Наталі Арт у «Комсомольской Правде» 17.07.2008 г. Архівавана 23 мая 2017.
- ↑ Страсти по «Сэкаю» «БДГ» 20.06.1996 г.
- ↑ Апёкшыся на «МММах» і на «Сэкай» варта было б «падзьмухаць» «Звязда» 19.06.1996 г.
- ↑ «Сэкай»: чакаем раз’яснення «Вячэрні Мінск» 26.06.1996 г.
- ↑ Сэнсэй — в СИЗО, заимодатели — в слезах «БДГ» 8.07.1996 г.
- ↑ Кіраўнік Сістэмы «Сэкай» — за кратамі. «Звязда» 6.07.1996 г.
- ↑ Сидельцы «Имя» 9.08.1996 г.
- ↑ Новый год «Сэнсэй» встретит в СИЗО «БДГ» 23.12.1996 г.
- ↑ Дело «Сэкай» направлено в суд. «БДГ» 9.01.1998 г.
- ↑ Сэнсэй атрымаў па заслугам. Але падманутым кліентам «Сэкай» ад гэтага не лягчэй. «Звязда» 06.07.1999 г.
- ↑ …А деньги где? «БДГ» 7.07.1999 г.
- ↑ Дзе грошы «Сэкай»?
- ↑ Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски «Советская Белоруссия» 7.05.2002 г.
- ↑ Белорус Валекс на «Битве экстрасенсов» не колдует против соперников Архівавана 29 кастрычніка 2009.
- ↑ момант у тэлепраграме з выступам Валекса(недаступная спасылка)
- ↑ [1]
- ↑ [2]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт «Сэкай»
- Крымінальная справа «Сэкай»
- Для служебного пользования., № 3 от 03/04/2002(недаступная спасылка)
- «Меценат в шлепанцах.» БДГ. Для служебного пользования, № 1 от 01/2003
- Валерый Буяк: «Трэцяй пакусы я бы не перажыў» «БелГазета» 25.05.2009 — аб справе «Сэкай»(недаступная спасылка)
- Как живет белорусский Мавроди — бывший миллионер — інтэрв’ю з беларускім Маўродзі(недаступная спасылка)