Фінансавая піраміда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Піраміда схематычна. Для забеспячэння прыбытку 12-га ўзроўню не хопіць усяго насельніцтва планеты Зямля.

Фінансавая піраміда — сітуацыя, калі ў сувязі з прыцягненнем грашовых сродкаў ад інвестараў у які-небудзь інвестыцыйны праект, калі даходнасць праекта аказваецца меней за стаўку прыцягнення інвестыцый, і тады частка выплат па ўкладах інвестараў праводзіцца не з выручкі (прыбытку) праекта, а са сродкаў новых інвестараў. Вынікам такой сітуацыі з’яўляецца банкруцтва праекта і страты для астатніх інвестараў.

Першую ў гісторыі фінансавую піраміду стварыў Джон Ло, які нарадзіўся ў 1671 годзе ў сталіцы Шатландыі — Эдынбургу. Ён змог пабудаваць фінансавую піраміду, якая разарыла Францыю ў 1720 годзе (Місісіпская кампанія).

Упершыню «піраміда» ў ЗША была створана ў 1919 годзе Чарльзам Понці, эмігрантам з Італіі.

Расійскія прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Больш за ўсё вядомыя МММ і дэфолт 1998 года. Першую з гэтых фінансавых пірамід збудаваў Сяргей Маўродзі, другую сама дзяржава, выпускаючы на рынак ДКА (:ru:ГКО) — дзяржаўныя кароткатэрміновыя абавязкі. Расія ў жніўні 1998 года больш не змагла выплачваць па мінулых ДКА і вымушана была аб’явіць дэфолт, г. зн. спыніць выплачваць сродкі.

Беларускія прыклады[правіць | правіць зыходнік]

У 1993–1996 гадах ў Беларусі таксама з’явіліся будаўнікі фінансавых пірамід. Глебай да гэтага была вялікая гіперінфляцыя. Сярод беларускіх «пірамід» вызначыліся «Мыза», «Новая генерацыя», «Техінпром», «Белінкомтраст» [1]. Але самай нашумеўшай «пірамідай» стала крымінальная справа Сэкай[2]. Заснавальнік «Сэкай» Валерый Буяк з цэнтра баявых мастацтваў «Сэкай» 1988 года паволі перайшоў да бізнесу, стварэння сістэмы фірмаў «Сэкай» і закончыў крымільнай справай у 1996 годзе і 10-цю гадамі турмы.

Дадатак[правіць | правіць зыходнік]

Часта ў вачах шэраговага абывацеля «фінансавая піраміда» і «махлярства» — сінонімы. Але фактычна гэта не адно і тое ж. Пачынаючы доўгатэрміновы праект, яго ініцыятар можа памыліцца ў сваіх разліках, і тады фінансавая піраміда — гэта простае наступства памылкі ў бізнесе. Намерваючыся скарэктаваць такую памылку і працягнуць жыццё праекта, яго гаспадар прымае дадатковае крэдытаванне праекта ў разліку на папраўку спраў у будучыні. Але, фактычна, большая частка сабраных сродкаў ідзе на выплаты па абавязках праекта перад больш раннімі інвестарамі.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. «Беларуская ніва» 11.06.1997 г. «Деятельность финансовых пирамид в Беларуси остановлена»
  2. БДГ. Для служебного пользования., № 12 от 03/01/2003