Сядзіба (раман)
«Сядзіба» — раман Алеся Аркуша.
Выданне[правіць | правіць зыходнік]
Рэліз рамана адбыўся 16.2.2017 года на платформе беларускіх электронных кніг kniharnia.by[1] Надрукавала кнігу 28.2.2017 года выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда» ў выдавецтве EkoPress ў Беластоку (Польшча)[2]. Прэзентацыя папяровага выдання планавана ў маі 2017 года[2].
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Паводле сюжэта рамана, нічога не знікае проста ў мінулым, а працягвае існаваць у паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні — метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.[1]
Водгукі[правіць | правіць зыходнік]
Пісьменніцы Марыя Роўда і Людміла Шчэрба назвалі раман «цікавым» і «містычным»[2]. Эсэіст Сяргей Шыдлоўскі ахарактарызаваў раман як «метагістарычную прозу»[1].
Электронная версія «Сядзібы» трапіла ў top-5 продажаў лютага 2017 года пляцоўкі kniharnia.by[3].
Зноскі
- ↑ а б в http://budzma.by/news/pabachyw-svyet-charhovy-raman-alyesya-arkusha-syadziba.html
- ↑ а б в http://ximik.info/news/vyyshau-novy-raman-alesya-arkusha-14948 Архівавана 7 сакавіка 2017.
- ↑ Топ-5 самых прадаваных кніг на партале Kniharnia.by за люты — budzma.by, 01.03.2017