Марыя Роўда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Роўда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 ліпеня 1975(1975-07-26) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, філолаг, scholar of English, перакладчыца
Мова твораў беларуская

Мары́я Ро́ўда (Марыя Аляксееўна Салаўёва, нар. 26 ліпеня 1975, Мінск) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшую адукацыю атрымала ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «выкладчык англійскай і нямецкай моў» (1992–1997). У 1996 годзе на працягу аднаго семестра стажыравалася ва Універсітэце даліны Тэмзы, Лондан.

У 2005 годзе абараніла ў МДЛУ кандыдацкую дысертацыю па германістыцы ў галіне дыскурсійна-кагнітыўнага аналізу тэксту на тэму «Роля дыстантных адносінаў у структураванні і разуменні англійскага мастацкага тэксту».

Яе творы друкаваліся ў газеце «Наша Ніва» і часопісе «ARCHE Пачатак» з сярэдзіны 1990-х гг. Проза Роўды вылучалася вытанчанай стылістыкай і ўвагай да структуры сюжэту.

У 2015 г. выйшаў яе зборнік «Клінічны выпадак, альбо дарэмныя ўцёкі»[1].

Паводле анатацыі, у цэнтры ўвагі большасці тэкстаў — «моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна». Кніга складзеная з твораў, якія выходзілі ў 1990-2000-х гг., і некаторых новых прац.

Зборнік ўвайшоў у доўгі спіс прэміі Гедройца 2016 г.[2]

Меркаванні крытыкаў[правіць | правіць зыходнік]

«Стылёва піша Марыя Роўда: нервы, розум, каліва сцярвознасці, іронія, адсутнасць паныласці, нетыповасць для беларускай літаратуры — яе лірычная гераіня вырозніваецца на тле іншых лірычных гераінь. Цікава, а як бы аўтарка пісала ад мужчынскага імя? Якім бы быў яе герой у рамане?» (Наталка Бабіна).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Вырві гэта з мяне» — «Наша Ніва», (1993)
  • «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» («Наша Ніва», 1997)
  • «1896» (ARCHE Пачатак, № 1 2002)
  • «Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі» (Мінск, серыя «Кнігарня пісьменніка» СБП, 2015).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]