Сядзіба Альфрэда Ромера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сядзіба Альфрэда Ромера
55°01′20″ пн. ш. 26°38′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Сядзіба Альфрэда Ромера — драўляны сядзібны дом мастака і этнографа Альфрэда Ромера ў в. Каралінова Пастаўскага раёна. Будынку прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Ромераў у пачатку XX ст.

Аднапавярховы сядзібны дом быў пабудаваны ў 1864 годзе, яго плошча — 536 квадратных метраў.

Пасля нацыяналізацыі маёмасці ў 1939 годзе ў сядзібе размяшчаўся часовы прытулак для жыхароў спаленай вёскі, бальніца, школа.

З 2005 года будынкам не карысталіся, ён прыйшоў у аварыйны стан. З 2020 года аб’ект спрабавалі прадаць чатыры разы, кожны раз зніжаючы кошт. 23 чэрвеня 2022 года на аўкцыёне ён пайшоў паніжэннем першапачатковага кошту на 80 % і быў праданы. Новы ўладальнік мае намер аднавіць сядзібу і выкарыстоўваць яе для патрэб аграэкатурызму[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]