Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў (Трокенікі)
Сядзібна-паркавы ансамбль | |
Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў | |
---|---|
![]() Сядзібны дом у 2014 | |
54°45′14,40″ пн. ш. 25°53′14,42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Трокенікі |
Архітэктурны стыль | Неабарока |
Будаўніцтва | 1850 |
Сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў — сядзібна-паркавы ансамбль, які знаходзіцца ў в. Трокенікі Астравецкага раёна. Помнік архітэктуры неабарока[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сядзіба была створана ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя на заходняй ускраіне вёскі[2]
Апошні ўладальнік сядзібы — мастак прафесар Мар'ян Богуш-Шышка, які з’ехаў за мяжу.
У савецкі час у будынку змяшчалася праўленне мясцовага калгаса[2]. Цяпер тут знаходзіцца бібліятэка[1].
Планіроўка сядзібы[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/%D0%A2%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_1._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8F-%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8F.jpg/250px-%D0%A2%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_1._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%B0._%D0%A1%D1%82%D0%B0%D0%B9%D0%BD%D1%8F-%D0%B2%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D1%8F.jpg)
Комплекс створаны ў 2-й палове 19 — пачатку 20 ст. у в. Трокенікі. Уключае сядзібны дом, службовы флігель, стайні і невялікі парк эканамічнага тыпу[1].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b8/%D0%A2%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_1._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%BE%D0%BC_%2801%29.jpg/250px-%D0%A2%D1%80%D0%BE%D0%BA%D0%B5%D0%BD%D1%96%D0%BA%D1%96_1._%D0%A1%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%B1%D0%BD%D1%8B_%D0%B4%D0%BE%D0%BC_%2801%29.jpg)
Сядзібны дом пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Аднапавярховы мураваны прамавугольны ў плане будынак з мансардай накрыты высокім дахам з «заломам». Над галоўным уваходам і на тарцах — фігурныя ўвагнута-выпуклыя франтоны, аздобленыя валютамі, люкарнамі. Фасады пазбаўлены дэкору. Аконныя праёмы прамавугольныя[1].
Планіроўка анфіладная. Вітая металічная лесвіца вядзе на мансардавы паверх, які мае выхад на балкон[1].
Парк[правіць | правіць зыходнік]
Вакол сядзібы быў створаны парк эканамічнага тыпу. Пладовыя сады абмежаваны пасадкамі дрэў мясцовых парод (клён, ліпа, каштан)[1].
Парк займае жывапісны пагорак, парэзаны невялікім вадатокам. Парадная частка мае сіметрычнае размяшчэнне[3].
Частка парка за домам на пагорку мела пейзажнае афармленне. Яна з'яўлялася своеасаблівай аглядальнай пляцоўкай з відамі на ручай са стромкімі берагамі. Да яе непасрэдна прылягае рэгулярная частка парка[3]. Яна займае выраўненую тэрыторыю і прадстаўлена некалькімі рознавялікімі баскетамі, у якіх вырошчваліся фруктовыя дрэвы. Маршрут для прагулак праходзіў па добра захаваным ліпавым і конскакаштанавым алеям[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Гродзенская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1986 год.
- ↑ а б «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5. http://orda.of.by/.lib/abes/469
- ↑ а б в Федорук Анатолий Тарасович. «Садово-парковое искусство Белоруссии». Минск, «Ураджай», 1989 г. 247 страниц. ISBN 5-7860-0086-9.