Сядзібны дом (Беразіно)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадская сядзіба
Гарадская сядзіба Патоцкіх
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак верасень 2017 года)
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак верасень 2017 года)
53°50′10″ пн. ш. 27°33′13″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Беразіно
Архітэктурны стыль класіцызм
Будынкі:
сядзібны дом

Гарадская сядзіба Патоцкіх (Беразіно)
Гарадская сядзіба Патоцкіх
Гарадская сядзіба Патоцкіх

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно — помнік архітэктуры класіцызму ў г. Беразіно. Пабудаваны ў першай палове XIX ст. на ўмацаваным бутавай падпорнай сценкай правым крутым беразе ракі Бярэзіна (сучасная вул. Набярэжная, 1). Належаў Патоцкім. Помнік рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Мураваны, прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. У цэнтры галоўнага фасада на чатырох пілонах мезанін завершаны трохвугольным франтонам. Дом апаясаны прафіляваным карнізам з дэнтыкуламі. Цэнтральным акцэнтам дваровага фасада з'яўляецца паўкруглы эркер накрыты сферычным купалам і члянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. Міжпаверхавы плоскі пояс дзеліць фасады на два ярусы. Прамавугольныя аконныя праёмы аздобленыя руставанымі лучковымі броўкамі. Сіметрыя будынку парушаная двухпавярховай прыбудовай да паўднёвай тарцовай часткі. У калідорнай планіроўцы дому вылучаныя цэнтральны вестыбюль і круглая парадная зала. Міжпаверхавая лесвіца размешчана асіметрычна ў паўночным канцы калідору.

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак меркавана да 1914 года)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі 1917 года сядзіба паступова прыходзіла ў заняпад. Да 1970-х гадоў там размяшчалася школа, затым склад. Пазней будынак ніяк не выкарыстоўваўся і прыйшоў да занядбанага стану. Каменныя прыступкі, якія калісьці вялі да ракі, зніклі некалькі ў 1980-я гады. Да пачатку 1980-х яшчэ былі рэшткі сцен графскіх стайняў, складзеных з чырвонай цэглы[1].

У снежні 2011 года палац быў прададзены на аўкцыёне за 112 млн бел. рублёў з абавязковымі ўмовамі да новага гаспадара правесці рэканструкцыю гістарычнага будынка і захаваць турыстычнае прызначэнне аб'екта[2].

Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак меркавана да 1918 года)
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно (фотаздымак меркавана да 1917 года)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі. — Мн., 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]