Сямнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сямнаццатая папраўка рэгламентуе выбары ў Сенат Кангрэсу Злучаных Штатаў Амерыкі. Ратыфікавана 8 красавіка 1913 г.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

У склад Сената ўваходзяць па два сенатары ад кожнага штату, абраных народам на шэсць гадоў; кожны сенатар мае адзін голас. Выбаршчыкі ў кожным са штатаў павінны адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюцца да выбаршчыкаў найбольш шматлікай палаты легіслатуры штату. Калі ў прадстаўніцтве якога-небудзь штату, ў Сенаце з'явяцца вакансіі, выканаўчая ўлада такога штату выдае загад на правядзенне выбараў для запаўнення гэтых вакансій пры той умове, што легіслатура штату можа ўпаўнаважыць выканаўчую ўладу здзейсніць часовыя прызначэнні да правядзення выбараў і абрання на вакантныя месцы ў тым парадку, які можа быць усталяваны легіслатурай. Гэта Папраўка не павінна тлумачыцца такім чынам, што яе дзеянне распаўсюдзіцца на абранне ці на тэрмін паўнамоцтваў сенатара, абранага да таго, як Папраўка набудзе моц як частка Канстытуцыі.

« The Senate of the United States shall be composed of two Senators from each state, elected by the people thereof, for six years; and each Senator shall have one vote. The electors in each state shall have the qualifications requisite for electors of the most numerous branch of the state legislatures.

When vacancies happen in the representation of any state in the Senate, the executive authority of such state shall issue writs of election to fill such vacancies: Provided, that the legislature of any state may empower the executive thereof to make temporary appointments until the people fill the vacancies by election as the legislature may direct.

This amendment shall not be so construed as to affect the election or term of any Senator chosen before it becomes valid as part of the Constitution.[1]

»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]