Сямён Васільевіч Каханаў (генерал ад кавалерыі)
Сямён Васільевіч Каханаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (14) красавіка 1842 |
Дата смерці | 14 (27) жніўня 1908 (66 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | кавалерыя |
Званне | генерал ад кавалерыі |
Бітвы/войны | Руска-турэцкая вайна (1877—1878) |
Узнагароды і званні |
Сямён Васільевіч Каханаў (руск.: Семён Васильевич Каханов (Коханов); 1842—1908) — рускі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1901). Герой руска-турэцкай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1857 годзе паступіў на службу юнкерам Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча. У 1860 годзе пасля яго заканчэння быў узведзены ў прапаршчыкі, у 1861 годзе — у падпаручнікі, у 1862 — у паручнікі. У 1862 годзе скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію. З 1863 года ўдзельнічаў у Сярэднеазіяцкіх паходах рускай арміі. У 1865 годзе ўзведзены ў штабс-капітаны, у 1867 — у капітаны. У 1869 годзе пераназваны ў штабс-капітаны гвардыі. У 1872 годзе ўзведзены ў капітаны гвардыі, у 1874 годзе — у палкоўнікі.
У 1877 годзе ўзведзены ў генерал-маёры з прызначэннем начальнікам аблогавай артылерыі корпуса на Каўказска-турэцкай граніцы, удзельнік Руска-турэцкай вайны. У 1877 годзе «за адвагу» быў узнагароджаны Ордэнам Святога Георгія 4-й ступені і Залатой зброяй «За адвагу»:
За адзнаку ў справах супраць непрыяцеля |
.
У 1879 годзе прызначаны камандзірам 38-й артылерыйскай брыгады. З 1880 года — камандзір 2-й артылерыйскай брыгады, а з 1884 года — камандзір 2-й брыгады Каўказскай грэнадзёрскай дывізіі.
У 1890 годзе быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 31-й пяхотнай дывізіі. Начальнік Церскай вобласці і наказны атаман Церскага казацкага войска. З 1899 года — камандзір 1-га Туркестанскага армейскага корпуса.
У 1901 годзе ўзведзены ў генералы ад кавалерыі і прызначаны камандзірам 20-га армейскага корпуса. У 1904—1905 гадах камандаваў войскамі Адэскай ваеннай акругі.
Памёр 14 (27) жніўня 1908 года. Пахаваны на манастырскіх могілках Богаяўленскага брацкага манастыра ў Магілёве[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароды[2]:
- Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (1869)
- Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені (1871)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1874)
- Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (1877)
- Залатая зброя «За адвагу» (1877)
- Ордэн Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1878)
- Ордэн Святога Станіслава 1-й ступені (1881)
- Ордэн Святой Ганны 1-й ступені (1884)
- Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ступені (1887)
- Ордэн Белага арла (1893)
- Ордэн Святога Аляксандра Неўскага (1904)
Зноскі
- ↑ Царскія архівы дапамаглі настаўніцы з Магілёва знайсці ўнікальную інфармацыю пра дарэвалюцыйныя пахаванні
- ↑ Каханов Семён Васильевич // Список генералам по старшинству. Составлен по 1-е мая 1905 года. — СПб.: Военная типография, 1905. — С. 103.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волков С. В. Генералитет Российской империи: Энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая II: в 2 томах. — М.: Центрполиграф, 2009. — Т. 2: Л—Я. — С. 690. — ISBN 978-5-227-02055-0.;
- Пономарёв В. П., Шабанов В. М. «Кавалеры Императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917»: биобиблиографический словарь в трёх томах. Том 3. — М., 2009. — С. 315—316. — ISBN 978-5-89577-145-7
- Исмаилов Э. Э. «Золотое оружие с надписью „За храбрость“. Списки кавалеров 1788—1913». — М., 2007. — С. С. 256, 504. — ISBN 978-5-903473-05-2;
- Шабанов В. М. «Военный орден Святого Великомученика и Победоносца Георгия. Именные списки 1769—1920. Биобиблиографический справочник». М., 2004;
- Каханов Семён Васильевич // // Биографический словарь. Высшие чины Российской Империи (22.10.1721 — 2.03.1917) / [сост. Е. Л. Потёмкин]. — М., 2017 г. — Т. 2. — 76 с.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1842 годзе
- Памерлі 27 жніўня
- Памерлі ў 1908 годзе
- Пахаваныя ў Магілёве
- Выпускнікі Міхайлаўскага артылерыйскага вучылішча
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Асобы
- Генералы ад кавалерыі (Расійская імперыя)
- Выпускнікі Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
- Артылерысты Расійскай імперыі