Перайсці да зместу

Сямён Война

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сямён Война
кашталян мсціслаўскі
29 снежня 1588 1599
Папярэднік Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч
Пераемнік Сокал Война
маршалак гаспадарскі
2 сакавіка 1584 29 снежня 1588
цівун ужвенцкі[d]
з 1567

Смерць не раней за 1 сакавіка 1599 і не пазней за 17 ліпеня 1599
Род Войны-Грычынавічы
Бацька Война Мацвеевіч Грычына[1]
Маці Багдана з Любельскіх[d][1]
Жонка Фядора з Маноўскіх[d][1] і Альжбета з Кэнштартаў[d][2][1]
Дзеці Абрагам Война[1], Мацей Война[1], Вінцэнт Война[1], Барбара з Войнаў[d][1], Марына з Войнаў[d][1], Ганна з Войнаў[d][1], Аўдоцця з Войнаў[d][1], Андрэй Война[d][1], Бенедыкт Война[d][1], Рыгор Война[d][1], Аляксандр Война[d][1], Алена з Войнаў[d][1], Юрый Война[d][1] і Васіль Война[d][1]
Грамадзянства
Веравызнанне праваслаўе[2]

Сямён Войнавіч Грычынавіч (? — 1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.

Моладаўскі звон.

З пінскага баярскага роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе на памяць пра летась памерлага бацьку заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваную ўпершыню Іванам Спрогісам у канцы XIX ст.

Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай з Кэнштартаў.

  • (1) Мацей
  • (1) Вінцэнт
  • (1) Андрэй
  • (1) Бенедыкт
  • (1) Аўдоцця
  • (1) Марына
  • (1) Ганна
  • (2) Рыгор
  • (2) Аляксандр
  • (2) Варвара
  • (2) Алена,

гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх»:

не згаданы ў тастаменце, з якой прычыны і хто іх маці -- не вядома.

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 И. Спрогис Духовное завѣщаніе мстиславскаго каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го мартаКіевъ: 1897. — С. 4. — 23 с.
  2. 1 2 Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 73. — ISBN 978-83-65880-76-5
  • Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. — Киев, 1898. Кн. 12.