Звон з Моладава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Моладаўскі звон

Звон з Моладава — звон, адліты ў 1583 годзе, захоўваецца ў Царкве Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Моладава.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня яго да правушын — 62 см, ніжні дыяметр — 62 см, таўшчыня ліцця — 6-7 см. У верхняй частцы размешчаны вузкі рэльефны арнаментальны пояс з раслінных элементаў. На вонкавай паверхні ўверсе і ўнізе высечаны надпіс — дзве паласы тэксту. У сярэдняй частцы звана асобна выдзелены чатыры калонкі тэксту па 13 радкоў. Пад адной з калонак размешчаны шляхецкі герб. Тэкст напісаны лацінскімі літарамі на старабеларускай мове і ўяўляе не толькі помнік старабеларускай мовы і пісьменства тых часоў, але і змяшчае цікавую гістарычную інфармацыю. Прысвечаны ён двум прадстаўнікам вядомага на Беларусі роду Войнаў: бацьку — Маціевічу Хрысціну і яго сыну — Сямёну. Унізе звана надпіс з прозвішчам майстра: «Марцін Гофман меня слівал року 1583».

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Герб Моладава

Звон намаляваны на гербе і сцягу Моладава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]