Сямён Пейсахавіч Школьнікаў
Сямён Пейсахавіч Школьнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1977 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Узнагароды |
Сямён Пейсахавіч (Паўлавіч) Школьнікаў (4 (17) кастрычніка 1901, Магілёў — 7 мая 1977) — беларускі мастак-грымёр. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1966).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і тэатральнага грымёра. З 1915 года дапамагаў у працы бацьку. З 1921 года працаваў грымёрам у тэатрах г. Магілёва, потым — г. Энгельса (Саратаўская вобласць, РСФСР), з 1944 да 1971 гг. — у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага (цяпер — Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага). У 1923—1930 гг. вучыўся жывапісу ў Ю. Пэна ў г. Віцебску, спрабаваў сябе ў скульптуры. З 1960 года да сваёй смерці выкладаў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).
Найбольш вядомыя работы С. П. Школьнікава: партрэтны грым Леніна для акцёраў П. С. Малчанава і А. А. Даброціна (спектаклі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Крамлёўскія куранты» М. Ф. Пагодзіна (1956) і «Шостага ліпеня» М. П. Шатрова (1966) і А. М. Генералава (оперны спектакль ДАВТа БССР «Кастрычнік» В. Мурадэлі, 1965); партрэтны грым Перазвонава для М. Ф. Астангава (спектакль Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР імя М. Горкага «Чорныя путшкі» М. Ф. Пагодзіна, [1970-я гг.]) і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «Искусство грима» (г. Мінск, 1962),
- «Грим: учебное пособие для театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1969),
- «Причёски, головные уборы и украшения для сцены: учебное пособие для студентов театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1975),
- «Основы сценического грима: учебное пособие для театральных учебных заведений» (г. Мінск, 1976);
- «Historialliset päähineet, kampaukset ja koru» («Гістарычныя галаўныя ўборы, прычоскі і ўпрыгожанні») (г. Хельсінкі, 1984).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1987. — Т. 5 : Скамарохі — Яшчур. — С. 576.
- Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя : У 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] — Мінск : БелЭн, 2003. — Т. 2 : Лабанок — Яшчур. — С. 534.