Сяргей Іванавіч Леановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Іванавіч Леановіч
Дата нараджэння 28 сакавіка 1938(1938-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2012(2012-12-29) (74 гады)
Месца пахавання
Род дзейнасці хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, урач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Сяргей Іванавіч Леановіч (28 сакавіка 1938 — 29 снежня 2012) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (1998)[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя Беларусі (1986—1998). Загадчык кафедры хірургічных хвароб № 1 МДМІ, прафесар (1992—2004)[2].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак 26[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 400 друкаваных прац, 14 манаграфій і падручнікаў па хірургіі. Пад яго кіраўніцтвам упершыню ў рэспубліцы распрацаваны і ўкаранёны ў практыку новыя высокаэфектыўныя метады дыягностыкі і лячэння найбольш распаўсюджаных хірургічных захворванняў[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны «Ордэнам Пашаны», ордэнам «Свяцiцель Кiрыла Тураўскi», медалямі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Леановіч Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 171.
  • Леонович Сергей Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 2. — С. 205—206.
  • Сергей Иванович Леонович : [некролог] // Новости хирургии. — 2013. — Т. 21, № 1. — С. 122—123.