Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | Ордэн Пашаны | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | грамадзяне Рэспублікі Беларусь, арганізацыі, воінскія часці (падраздзяленні), злучэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, калектывы іх работнікаў | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснавання | 13 снежня 1995 | ||
Першае ўзнагароджанне | 24 снежня 1997 | ||
Колькасць узнагароджанняў | 914 | ||
Чарговасць | |||
Старэйшая ўзнагарода | Ордэн Дружбы народаў | ||
Малодшая ўзнагарода | Ордэн Францыска Скарыны |
Ордэн Пашаны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ордэн Пашаны мае форму акруглага пазалочанага васьмiграннiка, на якi накладаецца чатырохканцовая сярэбраная зорка з рэльефнай выявай мужчыны i жанчыны ў цэнтры, якiя трымаюць Дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь i сноп пшанiцы. Сцяг пакрыты эмаллю чырвонага, зялёнага i белага колеру. У нiжняй частцы ордэна — блакiтная эмалевая стужка, якая падтрымлiвае лаўровыя i дубовыя галiнкi, што абрамляюць ордэн. Вышыня ордэна — 50 мм, шырыня — 46 мм. Адваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзiцца нумар ордэна.
Ордэн пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай жоўтага колеру з падоўжнай палоскай зялёнага колеру пасярэдзiне i па адной падоўжнай палосцы чырвонага колеру па краях.
Ордэн вырабляецца з серабра з пазалотай.
Статут[правіць | правіць зыходнік]
Ордэнам Пашаны ўзнагароджваюцца грамадзяне:
- за вялiкiя дасягненнi ў вытворчай, навукова-даследчай, дзяржаўнай, сацыяльна-культурнай, спартыўнай, грамадскай i iншай дзейнасцi;
- за высокiя вытворчыя паказчыкi ў прамысловасцi, сельскай гаспадарцы, будаўнiцтве, сувязi, гандлi, жыллёва-камунальнай гаспадарцы, бытавым абслугоўваннi насельнiцтва, на транспарце i ў iншых галiнах працоўнай дзейнасцi;
- за значныя поспехi ў медыцынскiм абслугоўваннi насельнiцтва, навучаннi, выхаваннi дзяцей i падлеткаў, падрыхтоўцы iх да працы;
- за дасягненне высокай прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, знiжэнне матэрыяльных i працоўных выдаткаў на яе выраб;
- за ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнiкi, тэхналогii, асаблiва каштоўныя вынаходствы i рацыяналiзатарскiя прапановы;
- за плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць;
- за заслугi ў развiццi эканамiчных, навукова-тэхнiчных, культурных i iншых сувязей памiж Рэспублiкай Беларусь i iншымi дзяржавамi.
Ордэн Пашаны носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых ордэнаў размяшчаецца пасля ордэна «За асабiстую мужнасць».