Сяргей Аляксандравіч Пеліх
Сяргей Аляксандравіч Пеліх | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лютага 1946 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2020 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргей Аляксандравіч Пеліх (13 лютага 1946, в. Мартыніўка, Палтаўская вобласць, УССР — 3 лістапада 2020) — беларускі эканаміст і гаспадарчы дзеяч. Доктар эканамічных навук (1993), прафесар (2001).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Днепрапятроўскі механічны тэхнікум, Краснаярскі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Рухавікі лятальных апаратаў», 1971), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1983).
Працаваў у Краснаярскім машынабудаўнічым заводзе (1971—1973); Дзіўнагорскім заводзе нізкавольтнай апаратуры (Краснаярскі край; 1973—1978, начальнік цэха, начальнік вытворчасці); Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання (1978—1994, з 1985 — генеральны дырэктар); Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (1995—2003); Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003—2020; у 2004—2007 — загадчык кафедры дзяржаўнага рэгулявання эканомікі, з 2007 — прафесар кафедры эканомікі арганізацыі).
Навуковыя інтарэсы: праблемы развіцця сацыяльнай сферы; выкарыстанне аперацыйна-эканамічных механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытворчага працэсу на прадпрыемствах; эканоміка кіравання рэгіёнам; дзяржаўнае рэгуляванне эканомікай; грашова-крэдытнае рэгуляванне эканомікі; вытворчы менеджмент.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне «Заслужаны работнік прамысловасці Беларусі» (1991).
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Совершенствование оперативного управления мелкосерийным и единичным производством : автореферат диссертации … кандидата экономических наук : 08.00.21 / Пелих Сергей Александрович. — Минск, 1987.
- Микрофинансирование в Республике Беларусь: анализ, проблемы, решения / С. А. Пелих, Э. А. Кузнецов. — Минск, 2018.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Пеліх Сяргей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 263.
- Пелих Сергей Александрович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Вып. 3. — Минск, 2006. — С.
- Пелих Сергей Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 9.
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выкладчыкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі БДЭУ
- Дактары эканамічных навук
- Выпускнікі Краснаярскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выпускнікі БДЭУ
- Заслужаныя работнікі прамысловасці Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта