Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання
Тып ААТ[d]
Заснаванне 1972
Размяшчэнне
Сайт szos.by

Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання — прадпрыемства, створана ў г.Смаргонь на базе філіяла Мінскага оптыка-механічнага завода імя. С. І. Вавілава ў красавіку 1975 года.

У 1993 годзе на базе Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання загадам Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновых сувязях № 158 ад 06.07.1993 года створана Вытворчае аб'яднанне «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». У 2000 годзе на аснове загаду Міністэрства прамысловасці ад 20.06.2000 года № 174 Вытворчае аб'яднанне «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» пераўтворана ў РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». З 29 студзеня 2009 года РУП «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» пераўтворана ў ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. У верасні 2014 года ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання» увайшло ў склад холдынгу «МЭТЗ імя Казлова».

Выпускае тэхналагічнае абсталяванне для вырабу аптычных дэталяў.

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]