Сяргей Васільевіч Кухто
Сяргей Васільевіч Кухто | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 красавіка 1959 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 1999 (40 гадоў) |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Сяргей Васільевіч Кухто (22 красавіка 1959, Віцебск — 1 лістапада 1999) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1978 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Экспанавацца пачаў з сярэдзіны 1990-х гадоў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў у неаміфалагічным жанры. У аснове большасці работ — аўтарская інтэрпрэтацыя міфаў пра кентаўра. Творы адрозніваюцца дакладнай выверанасцю дэталяў кампазіцыі, вытанчаным малюнкам, дасканалым выкананнем класічнай тэхналогіі жывапісу.
Сярод твораў: «У канцы зімы» (1992), «Кентаўр» (1992), «Хірон са спартанкамі» (1993), «Прывал» (1993), «Прыгожая правінцыялка» (1994), «Палкан на паляванні» (1996), «Палкан на лежні» (1998), «Дзяцінства Палкана» (1998), «Возера Лосвіда» (1998), «Арлекін з драўляным мячом» (1998), «Выкраданне Еўропы» (1999), «Выхаванне Ахіла» (1995), «Вясёлка» (1997), «Мяцеліца» (1997), «Пераправа» (1994—1997), «У канцы зімы» (1998) і інш.
Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Чэхіі, Галандыі, Швейцарыі, ЗША, Ізраіля, Расіі, Беларусі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- М. Л. Цыбульский. Кухто Сергей Васильевич // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.