Сяргей Вітаўта Пускепаліс
Сяргей Вітаўта Пускепаліс | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1966[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 2022[2] (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Глеб Пускепаліс[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінасцэнарыст |
Гады актыўнасці | 1988 — 2022 |
Узнагароды |
Прэмія «Сярэбряны мядзведзь» за найлепшую мужчынскую ролю[d] (2010) Ніка[d] (2008) Сярэбраны мядзведзь[d] (2010) Залаты арол[d] (2018) |
IMDb | ID 1655234 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Вітаўта Пускепаліс (руск.: Серге́й Ви́тауто Пу́скепалис; 15 красавіка 1966, Курск — 20 верасня 2022, Растоўскі раён, Яраслаўская вобласць) — савецкі і расійскі акцёр і рэжысёр тэатра і кіно, палітычны дзеяч. Мастацкі кіраўнік Яраслаўскага тэатра драмы імя Ф. Волкава са жніўня 2019 года. Заслужаны артыст РФ (1999). З лютага 2021 года — член Цэнтральнай рады партыі «Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Пускепаліс нарадзіўся 15 красавіка 1966 года ў Курску. Бацька — літовец, маці — балгарка, родам з Малдаўскай ССР. Балгарскай мовай не валодаў, літоўскую добра ведаў у дзяцінстве, бо бацька Вітаўтас часта на лета адвозіў сына ў Каўнас, дзе пражывала яго маці Данута. У 1980 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Саратаў. У 1985 годзе скончыў Саратаўскае тэатральнае вучылішча (курс Юрыя Пятровіча Кісялёва). Затым прайшоў трохгадовую тэрміновую службу ў Севераморску, у Ваенна-Марскім Флоце СССР.
Пасля звальнення ў запас, у 1988 годзе, у званні старшыны першага артыкула, вярнуўся ў Саратаў. Больш за дзесяць гадоў прапрацаваў акцёрам у Саратаўскім тэатры юнага гледача імя Ю. П. Кісялёва. Быў жанаты з Эльвірай Ігараўнай Данілінай (нар. 29 верасня 1965 г.), ураджэнкай Саратава, актрысай, выпускніцай Саратаўскага тэатральнага вучылішча.
У 2001 годзе ў Маскве скончыў рэжысёрскі факультэт РАТМ (ГІТІСа) (курс прафесара Пятра Навумавіча Фаменкі).
Пасля выпуску з РАТМ паставіў у Маскве п’есу «Дваццаць сем» Аляксея Слапоўскага — гэты спектакль удзельнічаў у адным з фестываляў «Балтыйскі дом». Затым паставіў спектакль «Ад чырвонага пацука да зялёнай зоркі» паводле п’ес Слапоўскага ў омскім «Пятым тэатры». Пускепаліс і Слапоўскі былі пастаяннымі суаўтарамі, Пускепаліс неаднаразова ставіў спектаклі паводле п’ес Слапоўскага.
Працаваў рэжысёрам у Самарскім тэатры «Панядзелак». З мая 2003 года па 2007 год — галоўны рэжысёр Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. З 2007 года — рэжысёр-пастаноўшчык Маскоўскага тэатра-студыі пад кіраўніцтвам Алега Табакова. З чэрвеня 2009 года па люты 2010 года — галоўны рэжысёр Расійскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Фёдара Волкава (Яраслаўль). У 1991 годзе ажаніўся з Аленай Пятровай. У кіно здымаўся з 2003 года. Першая роля была эпізадычнай — у мастацкім фільме рэжысёра Аляксея Учыцеля «Прагулка» (2003).
З кінарэжысёрам Аляксеем Папаграбскім пазнаёміўся, калі прыехаў на здымкі фільма «Кактэбель» (2003), у якім здымаўся яго сын — Глеб Пускепаліс. Пазней Папаграбскі запрасіў Сяргея на галоўныя ролі ў фільмах «Простыя рэчы» (2006) і «Як я правёў гэтым летам» (2010). У Магнітагорску вёў курс на тэатральным факультэце Магнітагорскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. І. Глінкі. У 2015 годзе на кінафестывалі «Залаты абрыкос» у Ерэване адбылася прэм’ера фільма «Клінч», які Сяргей Пускепаліс зняў у якасці кінарэжысёра. Гэта экранізацыя п’есы Аляксея Слапоўскага, якую Пускепаліс раней ставіў ва Уфе.
4 снежня 2018 года назначаны намеснікам мастацкага кіраўніка МХАТ імя Горкага па творчай рабоце. У лютым 2020 года на ўстаноўчым з’ездзе партыі «За Праўду» быў абраны намеснікам яе старшыні. У лютым 2021 года стаў сябрам Цэнтральнай рады партыі «Справядлівая Расія — За праўду» пасля аб’яднання гэтых партый. Загінуў у аўтакатастрофе.
Грамадская пазіцыя
[правіць | правіць зыходнік]З 2015 года наведваў ДНР, сябруючы з яе кіраўніком Аляксандрам Захарчанкам. Па сцвярджэнні пісьменніка Захара Прылепіна, Пускепаліс аказваў фінансавую дапамогу ДНР. У 2022 годзе падтрымаў ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #143863517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Режиссер и актер Сергей Пускепалис погиб в ДТП — 2022. Праверана 20 верасня 2022.
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Курску
- Памерлі 20 верасня
- Памерлі ў 2022 годзе
- Памерлі ў Яраслаўскай вобласці
- Пахаваныя ў Стаўрапольскім краі
- Кавалеры ордэна Мужнасці
- Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі ФСБ
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
- Асобы
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Акцёры тэлебачання Расіі
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Выпускнікі ДІТМа
- Тэатральныя педагогі Расіі
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
- Члены «Справядлівай Расіі»
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах