Сяргей Пяткевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Пяткевіч
Род дзейнасці эканаміст, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 26 верасня 1959(1959-09-26) (64 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Медаль Ордэна Пагоні

Сяргей Пяткевіч (нар. 26 верасня 1959, Казахстан) — дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 верасня 1959 года ў Казахстане ў беларускай сям’і, разам з якой у хуткім часе вярнуўся ў Мінск. У 1980 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Да 1996 г. працаваў у Навукова-даследчым інстытуце эканомікі сельскай гаспадаркі ў Мінску[1].

У 1994 г. атрымаў стыпендыю на навучанне па магістарскай праграме ў Каралеўскім сельскагаспадарчым каледжы ў Сайрэнсестэры (Вялікабрытанія)[1].

Па атрыманні ступені магістра ў 1995 г. вярнуўся ў Мінск, дзе стаў працаваць экспартам групы маніторынгу праграмаў TACIS у Беларусі і прадстаўніком амерыканскага фонду The Eurasia Foundation[1].

У 1998 г. атрымаў стыпендыю на навучанне па доктарскай праграме ва ўніверсітэце Рэдынгу (Вялікабрытанія) і перабраўся разам з сям’ёй у Вялікабрытанію на сталае жыхарства. Потым пераехаў у Лондан[1].

З 2000 г. з’яўляецца сябрам ЗБВБ. Ад 2003 г. — пастаянны сакратар і скарбнік арганізацыі. Займаецца падрыхтоўкай Камунікатаў ЗБВБ. Ад 2001 г. — сакратар Беларускага дабрачыннага фонду[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём Ордэна Пагоні (2024)[2].

Зноскі