Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя бокс
Нарадзіўся 30 мая 1972(1972-05-30) (51 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 174 см
Вага 63 кг[1]

Сяргей Сяргеевіч Быкоўскі (нар. 30 мая 1972, Віцебск) — беларускі спартсмен, баксёр. Майстар спорту СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут. З 1991 года — спартсмен-інструктар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Удзельнік чэмпіянатаў свету і Еўропы па боксе 1993 года, XXVI (1996) і XXVII (2000) Алімпійскіх гульняў.

Пераможца турніру серыі Гран-пры 1997 года ў вагавай катэгорыі да 63,5 кг. Уладальнік Кубка свету сярод нафтаздабыўных краін 2001 года. Чэмпіён Рэспублікі Беларусь (14 разоў).

Сярэбраны прызёр Кубка СССР па боксе 1990 года. Бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы па боксе 1996, 1998 гг.

Заняў 5 месца на чэмпіянатах свету 1993, 1995, 2003 гг.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю спорту на міжнародным узроўні. Быў удастоены стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Жыве ў Санкт-Пецярбургу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Быковский Сергей Сергеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2012. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 114.
  • Быковский Сергей Сергеевич // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 99.
  1. Olympedia — 2006.