Сяргей Юльянавіч Шлапак
Сяргей Юльянавіч Шлапак | |
---|---|
Нараджэнне |
17 лютага 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Сяргей Юльянавіч Шлапак (нар. 17 лютага 1952, Полацк Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў майстрам, старшым прарабам, галоўным інжынерам, старшынёй аб’яднанага прафкама, сакратаром парткама, намеснікам кіраўніка трэста № 17 «Лаўсанбуд». Займаў пасаду старшыні выканкама Кастрычніцкага раённага Савета дэпутатаў горада Магілёва. Быў кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва, намеснікам генеральнага дырэктара па капітальнаму будаўніцтву адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўхімвалакно».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ ШЛОПАК СЕРГЕЙ ЮЛЬЯНОВИЧ Архівавана 29 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Будаўнікі Беларусі
- Кіраўнікі адміністрацый гарадскіх раёнаў Беларусі
- Кастрычніцкі раён (Магілёў)