Перайсці да зместу

Сіглуфіёрдур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Сіглуфіёрдур
ісл.: Siglufjörður
66°04′17,22″ пн. ш. 18°39′13,90″ з. д.HGЯO
Краіна  Ісландыя
Гісторыя і геаграфія
Плошча 155 км²
Вышыня цэнтра 1 м
Часавы пояс UTC+0
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 1 182 чал. (1 студзеня 2018)[1]
fjallabyggd.is
Паказаць/схаваць карты
Сіглуфіёрдур (Ісландыя)
Сіглуфіёрдур
Сіглуфіёрдур

Сіглуфіёрдур (ісл.: Siglufjörður) — горад у Ісландыі.

Сіглуфіёрдур (у перакладзе з ісландскай — фіёрд карабельных мачтаў) размешчаны на паўночным узбярэжжы краіны, на беразе Грэнландскага мора, у паўночнай частцы паўвострава Троласкагі. Адміністрацыйна ўваходзіць у грамаду Ф’ялабігд рэгіёну Нордурланд-Эйстра. Плошча горада — 155 км².

Сіглуфіёрдур — горад рыбакоў і гандляроў рыбай. У перыяд так званага «селядцовага буму» ў 1940-я — 1950-я гады насельніцтва горада перавышала 3 тыс. чалавек. Станам на 2004 года насельніцтва зменшылася да 1438 чалавек, шчыльнасць роўная 9,28 чал./км². У горадзе ёсць музей рыбалоўства, штогод урачыста адзначаецца Свята рыбака.

Адлегласць ад Сіглуфіёрдура да Рэйк’явіка — 401 кіламетр, аўтатранспартная сувязь стала магчымай толькі пасля будаўніцтва тунэляў.

Год Колькасць
2018 1 182 [1]

У горадзе зняты (за выключэннем некалькіх сцэн) серыял Trapped  (англ.) рэжысёра Балтасара Кармакура.[2][3]

У горадзе адбываюцца падзеі цыкла дэтэктыўных раманаў Dark Iceland ісландскага пісьменніка Рагнара Ёнасана  (англ.).[4]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Iceland in figures 2018Reykjavík: Statistics Iceland, 2018. — ISBN 978-9979-770-58-9 Праверана 11 чэрвеня 2019.
  2. Here's what you need to know about the Icelandic crime-drama "Trapped" (англ.). Icelandmag. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  3. Ófærð (Crime, Drama, Mystery, Thriller), Ólafur Darri Ólafsson, Ilmur Kristjánsdóttir, Ingvar Sigurdsson, Elva María Birgisdóttir, RVK Studios, 2015-12-27, Праверана 2020-10-03{{citation}}: Папярэджанні CS1: іншае (спасылка)
  4. The setting - Siglufjordur (англ.). Ragnar Jonasson. Праверана 3 кастрычніка 2020.