Сігрыд Спарэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігрыд Спарэ
Род дзейнасці фрэйліна
Дата нараджэння 1 верасня 1825(1825-09-01)
Дата смерці 17 лістапада 1910(1910-11-17) (85 гадоў)
Месца смерці
Бацька Sixten David Sparre[d]
Муж Thure Cederström[d]
Дзеці Anton Cederström[d]

Сігрыд Марыя Жазефіна Інгеборга Рычыса Еўфемія Ульфільд Спарэ (швед. Sigrid Maria Josefina Ingeborg Richissa Eufemia Ulfhild Sparre; 1 верасня 1825, Нюгард — 17 лістапада 1910, Стакгольм) — шведская фрэйліна і дваранка, вядома яе адносінамі з Карлам XV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сігрыд Спарэ была дачкой генерал-маёра барона Сікстэна Дэвіда Спарэ і Сафіі Амаліі Элеаноры Левенгаўпт і стрыечнай сястрой губернатара Кнута Спарэ.

Яна была фрэйлінай каралевы Швецыі Жазефіны ў 1844—1850 гадах і стала вядомай дзякуючы любоўнаму раману з наследным прынцам Карлам. Каралева даручыла свайму каталіцкаму спаведніку Якаву Лорэнцу Студачу сапраць доказы рамана, злавіўшы пару разам. Гэта было дасягнута ў Тулгарнскім палацы ў 1850 годзе, пасля чаго Спарэ страціла становішча і была вымушана пакінуць дво нягледзячы на пратэсты Карла. Гэта прымусовае расстанне са Спарэ нанесла сур’ёзны і працяглы ўрон у адносінах паміж Карлам і яго маці, а таксама замацавала антыпатыю супраць каталіцызму ў Карле. Карл апісаў Сігрыд як сваё адзінае «сапраўднае каханне», а таксама склаў верш, прысвечаны ёй.[1] Пазней ён пракаментаваў брату Сігрыд: «Твая сястра была маім адзіным каханнем — калі б яна стала маёй, я быў бы іншым чалавекам».

У 1852 годзе Сігрыд Спарэ выйшла замуж за камандзіра шляхціца Фрэдрыка Тура Седэрстрома (1808—1886). У яе было тры сыны, і яна стала вядомай сваімі дабрачыннымі намаганнямі падчас знаходжання мужа на пасадзе каменданта Карльскруны (1858-68).[2] У 1850 годзе Карл ажаніўся з прынцэсай Луізай Нідэрландскай, заляцаўся да шляхцянак Стані Экетра і Аўроры Пэйлін і меў адносіны спачатку з Лаурай Берньер, а потым са сваячкай Сігрыд Жазефінай Спарэ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Svenskt biografiskt lexikon
  • Ларс Элгклоў: Бернадот. Historien — eller historier — om en familj., Askild & Kärnekull Förlag AB, Стакгольм 1978.ISBN 91-7008-882-9 .