Сікамін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сікамін (грэч. συκαμίνῳσυκαμίνῳ, sykaminō) — дрэва, якое згадваецца толькі ў Евангеллі ад Лукі 17:6 у Бібліі.

Лютэр суадносіў гэту расліну з шаўкоўніцай, і, верагодна, меў у гэтым рацыю. Два віды роду, шаўкоўніца чорная (Morus nigra) і шаўкоўніца белая (Morus alba), распаўсюджаныя ў Палестыне. Пры гэтым некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта назва мае на ўвазе сікамор (συκομορέαν, sykomorean), згаданы ў Евангеллі ад Лукі 19:4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]