Сіманас Даўкантас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сіманас Даўкантас
Simonas Daukantas
Партрэт
гісторык
Род дзейнасці:

гісторык, аўтар, пісьменнік

Дата нараджэння:

28 кастрычніка 1793(1793-10-28)

Месца нараджэння:

Кальвяй (цяпер Скуодаскага раёна)

Дата смерці:

6 снежня 1864(1864-12-06) (71 год)

Месца смерці:

Папіле (цяпер Акмянскага раёна)

Альма-матар:

Віленскі ўніверсітэт

Commons-logo.svg Сіманас Даўкантас на Вікісховішчы

Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).

У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Darbai senųjų lietuvių ir žemaičių (1822).
  • Istorija žemaitiška (1838).
  • Būdas senovės lietuvių, kalnėnų ir žemaičių (1845).
  • Pasakojimas apie veikalus lietuvių tautos senovėje (1850).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даўкантас // БЭ ў 18 т. Т 6 Мн., 1998.
  • История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
  • S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
  • V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
  • Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]