Сімас Альгімантасавіч Скіндэрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сімас Скіндэрыс)
Футбол
Сімас Скіндэрыс
Поўнае імя Сімас Альгімантасавіч Скіндэрыс
Нарадзіўся 17 лютага 1981(1981-02-17)[1] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Літвы Літва
Рост 184 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1997—2000 Сцяг Літвы Экранас (Панявежыс) 7 (-2)
2001 Сцяг Літвы Дайнава (Алітус) 16 (-18)
2001 Сцяг Літвы Інкарас (Каўнас) 12 (-16)
2002—2003 Сцяг Літвы Атлантас (Клайпеда) 29 (-22)
2003 Сцяг Літвы Шылуце 13 (-19)
2004 Сцяг Беларусі Тарпеда-СКА (Мінск) 11 (-9)
2005—2006 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 15 (-26)
2007 Сцяг Казахстана Акжайык (Уральск) 14
2008 Сцяг Казахстана Ардабасы (Шымкент) 0 (0)
2008 Сцяг Літвы Аліціс (Алітус) 10
2009 Сцяг Літвы Таўрас (Таўраге) 10
2009—2011 Сцяг Беларусі Мінск 64 (-64)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 17 (-21)
2013 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 13 (-19)
2014—2016 Сцяг Беларусі Гарадзея 29 (-27)
2017 Сцяг Літвы Нявежыс (Кедайней) 15 (-16)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Сцяг Літвы Літва (да 21) 1 (-4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Сімас Скіндэрыс (літ.: Simas Skinderis, нар. 17 лютага 1981, Панявежыс, Літва) — былы літоўскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у літоўскіх і казахскіх клубах. На працягу 2004—2006 гадоў гуляў у Беларусі за «Тарпеда-СКА» і «Нафтан». Пачынаючы з 2009 года выступаў за «Мінск», быў там асноўным брамнікам, гуляў з клубам у Лізе Еўропы.

У студзені 2012 года падпісаў двухгадовы кантракт з бабруйскай «Белшынай», дзе чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Русланам Капанцовым.

У лютым 2013 года апынуўся ў мазырскай «Славіі». Быў другім брамнікам пасля Уладзіміра Гаева, але нярэдка з’яўляўся і ў стартавым складзе.

Па выніках сезону «Славія» вылецела ў Першую лігу, і Скіндэрыс у лютым 2014 года падпісаў кантракт з іншым клубам Першай лігі — «Гарадзеяй»[2]. У сезоне 2014 быў асноўным брамнікам «цукровых». У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У сезоне 2015 саступіў месца асноўнага брамніка маладому Ігнату Дастанку. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сезон[4]. У сезоне 2016 быў другім брамнікам «Гарадзеі» пасля Паўла Часноўскага, але ніводнага разу не з’явіўся на полі, а канец сезону ўвогуле прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[5]. Меў прапанову перайсці на трэнерскую працу ў беларускім клубе, але вырашыў вярнуцца на радзіму, дзе стаў іграком першалігавага «Нявежыса», які ўзначаліў брат Сімаса Марус. Па заканчэнні сезону 2017 пакінуў каманду.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]