Перайсці да зместу

Павел Генадзевіч Часноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павел Часноўскі)
Футбол
Павел Часноўскі
Поўнае імя Павел Генадзевіч Часноўскі
Нарадзіўся 4 сакавіка 1986(1986-03-04)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 193 см[3]
Вага 89 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Змена (Мінск) 12 (-44)
2002—2004 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2005—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 0 (0)
2007—2009 Беларусь Віцебск 43 (-45)
2009—2010 Латвія Вэнтспілс 5 (-4)
2010   Латвія Транзіт (Вэнтспілс) 3 (-6)
2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 4 (-2)
2012—2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 81 (-86)
2016 Беларусь Гарадзея 30 (-39)
2017 Беларусь Мінск 29 (-39)
2018—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 15 (-12)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (-8)
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 4 (-6)
2005—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 29 (-27)
Трэнерская кар’ера
2023 Беларусь Шахцёр (Салігорск) брамнікі
2024— Беларусь Мінск брамнікі
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 снежня 2017

Павел Часноўскі (нар. 4 сакавіка 1986, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Мінск».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ і мінскага МТЗ-РІПА, пасля перайшоў у «Віцебск», дзе стаў асноўным брамнікам. У 2009 годзе трапіў у латвійскі «Вэнтспілс», за які гуляў на групавым этапе Лігі Еўропы. Пасля вярнуўся ў Беларусь, стаў другім брамнікам барысаўскага БАТЭ.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да лістапада. У пачатку сезона 2014 асноўным брамнікам жодзінскага клуба быў Васіль Хамутоўскі, але ў жніўні 2014 года Часноўскі вярнуў сваё месца ў старце.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У сезоне 2015 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка жодзінцаў. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Гарадзея»[6]. У складзе «Гарадзеі» быў асноўным брамнікам, у сезоне 2016 правёў ад пачатку да канца ўсе 30 матчаў чэмпіянату. У студзені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[7] і неўзабаве стаў іграком «Мінска»[8], дзе таксама стаў першым брамнікам. У снежні 2017 года пакінуў сталічны клуб[9].

У пачтаку 2018 года далучыўся да салігорскага «Шахцёра» і ў лютым падпісаў кантракт[10]. Стаў другім брамнікам каманды пасля Андрэя Клімовіча, у сезоне 2018 згуляў у двух матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[11]. Са жніўня 2019 года, пасля пераходу Клімовіча ў расійскі «Арэнбург», стаў асноўным брамнікам салігорскай каманды. У кастрычніку 2019 года падоўжыў кантракт да канца 2021 года[12].

У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара. У 2021 годзе, пасля таго як клуб папоўніў Сяргей Чэрнік, быў выведзены з асноўнага складу, аднак застаўся ў «Шахцёры» ў складзе дубля. Па заканчэнні сезона 2021 завяршыў кар’еру.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля завяршэння кар’еры стаў працаваць у салігорскім «Шахцёры» трэнерам брамнікаў юнацкіх каманд. У пачатку 2023 года стаў трэнерам брамнікаў у асноўнай камандзе салігарчан. У студзені 2024 года пакінуў «Шахцёр»[13] і хутка ўвайшоў у трэнерскі штаб «Мінска»[14].

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[15].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў, быў асноўным брамнікам на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

  1. Pavel Chesnovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Chasnowski // FBref
  3. а б https://www.teams.by/-/player-191/
  4. "Торпедо-БелАЗ" продлил соглашения с четырьмя игроками (руск.). football.by (9 студзеня 2015). Праверана 23 студзеня 2024.
  5. Чесновский покинул «Торпедо-БелАЗ» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Павел Чесновский стал игроком "Городеи" (руск.). football.by (25 студзеня 2016). Праверана 23 студзеня 2024.
  7. Павел Чесновский покинул "Городею" (руск.). football.by (6 студзеня 2017). Праверана 23 студзеня 2024.
  8. Павел Чесновский подписал контракт с "Минском" (руск.). football.by (11 студзеня 2017). Праверана 23 студзеня 2024.
  9. Омельянчук, Чесновский и Трубило покинули «Минск» (руск.). by.tribuna.com (28 снежня 2017). Праверана 23 студзеня 2024.
  10. "Шахтер" подписал экс-голкипера "Минска" (руск.). football.by (14 лютага 2018). Праверана 23 студзеня 2024.
  11. Чесновский продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  12. "Шахтер" до конца 2021 года продлил контракт с Чесновским (руск.). football.by (21 кастрычніка 2019). Праверана 23 студзеня 2024.
  13. "Шахтер" лишился тренера вратарей (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.
  14. Игорь Шитов, Павел Чесновский и Андрей Короткевич вошли в тренерский штаб "Минска" (руск.). football.by (9 студзеня 2024). Праверана 23 студзеня 2024.
  15. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.