Сімон Врацян
Сімон Врацян арм.: Սիմոն Վրացեան | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя |
|
Дзейнасць | палітык, палітолаг, пісьменнік, юрыст, журналіст |
Месца працы | |
Член у | |
Нараджэнне | 24 сакавіка 1882[1] |
Смерць | 21 мая 1969 (87 гадоў) |
Пахаванне | |
Сімон Врацян (1882—1969) — армянскі дзяржаўны дзеяч, апошні прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменіі (з 25 лістапада па 2 снежня 1920 г.). Пасля ўсталявання ў Арменіі савецкай улады эміграваў, жыў у Францыі, ЗША, Ліване. У 1967 г. апублікаваў шасцітамовыя ўспаміны «Па дарогах жыцця».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сяле Вялікія Салы. Адукацыю атрымаў у мужчынскай гімназіі ў Нахічэвані-на-Доне. Пасля сканчэння Эчміядзінскай духоўнай семінарыі, у 1906 году, вярнуўся ў Нахічэвань. Пачаў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю, але, асцерагаючыся пераследаў, з'ехаў у Батум, потым у Трапезунд, а потым у Канстанцінопаль. У 1908 годзе Врацян вярнуўся ў Расію. У Санкт-Пецярбургу паступіў ва ўніверсітэт, вучыўся на юрыдычным і педагагічным факультэтах. У 1911-13 гг. быў рэдактарам штодзённай газеты «Радзіма» ў ЗША. У пачатку Першай сусветнай вайны, знаходзіўся ў Тыфлісе, беручы ўдзел у фармаванні армянскіх добраахвотніцкіх дружын на Каўказскім фронце.
У 1918 году быў абраны членам Закаўказскага сойма. Пасля абвяшчэння незалежнасці Арменіі быў прызначаны кіраўніком дыпламатычнай місіі рэспублікі пры Самаахвотніцкім войску поўдня Расіі генерала Дзянікіна. У 1919 году быў абраны дэпутатам парламента Арменіі, пазней стаў міністрам сельскай гаспадаркі і працы дашнакскага ўрада.
У лістападзе 1920-га абраны прэм'ер міністрам. Праз месяц па пагадненні з РСФСР урад Врацяна быў адхілена ад улады. У пачатку 1921 года ўзначаліў так званы «Камітэт выратавання Радзімы». Актыўна браў удзел у антысавецкім паўстанні, а пасля яго паразы назаўжды пакінуў радзіму. Панёс з сабой сцяг Першай рэспублікі Арменіі, якой кіраваў 8 дзён.
Пасля жыў у Францыі, ЗША, Блізкім Усходзе і тд. З 1951 года і да канца жыцця дырэктар армянскай семінарыі ў Бейруце (Ліван). Памёр у 1969 годзе[2].
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Багдыков Г. Премьер-министр Армении родился на Дону // Вечерний Ростов. — 2010. — 20 авг. — С. 5.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Симон Врацян. Биографические данные // Правительство республики армения
- Врацян Симон // Энциклопедия Genocide.ru