Ліван

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ліванская Рэспубліка
الجمهورية اللبنانية
Flag of Lebanon.svg Герб Лівана
Сцяг Лівана Герб Лівана
Lebanon (orthographic projection).svg
Гімн: «كلّنا للوطن»
Заснавана 1920 (як Вялікі Ліван)
Дата незалежнасці 8 лістапада 1943 (ад Францыі)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Бейрут
Найбуйнейшыя гарады Бейрут
Форма кіравання Канфесіяналісцкая парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Прэзідэнт
Нацыянальнай Асамблеі
Мішэль Сулейман
Наджыб Мікаці
Набі Беры
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
166-я ў свеце
10.452 км²
1,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

4.516.100 чал.
380 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$61,444 млрд  (83-ы)
$15.522  (57-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2011)
  • На душу насельніцтва

$39,039 млрд  (80-ы)
$9.862  (63-ы)
ІРЧП (2013) 0,745 (высокі) (72-ы)
Этнахаронім Ліванцы
Валюта Ліванскі фунт
(LBP, 422)
Інтэрнэт-дамен .lb
Код ISO LB
Тэлефонны код +961
Часавыя паясы +2

Ліва́н (араб. لبنان‎‎) — краіна на Блізкім Усходзе. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Міжземнага мора, мяжуе з Сірыяй і Ізраілем.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Ліван — рэспубліка. Дзеючая Канстытуцыя дзяржавы была прынятая ў 1926, у перыяд французскага мандата. У наступны перыяд у яе неаднаразова ўносіліся папраўкі і змены (апошнія - у 1999).

Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт, якога выбірае Нацыянальная Асамблея тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра, якога назначае Прэзідэнт.

Паводле традыцыі, што ўсталявалася з 1943, Прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, Прэм'ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны з 1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і іншых вышэйшых пасад у дзяржаўнай адміністрацыі.

Насельніцтва Лівана — каля 4 мільёнаў чалавек. Рэспубліка вылучаецца ў арабскім свеце надзвычайнай рэлігійнай разнастайнасцю. У Ліване дзейнічае асаблівая палітычная сістэма — канфесіяналізм, які разумее арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з падзелам грамадства на рэлігійныя абшчыны.

Да грамадзянскай вайны 19751990 гг. Ліван быў квітнеючай дзяржавай, фінансавай і банкаўскай сталіцай арабскага свету з пераважнай доляй хрысціянскага насельніцтва, завошта атрымаў неафіцыйную назву «Блізкаўсходняя Швейцарыя». Ліван карыстаецца таксама папулярнасцю сярод турыстаў. Пасля завяршэння вайны пачалася рэканструкцыя эканомікі.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]