Дашнакцуцюн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (Дашнакцуцюн)
арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն
Выява лагатыпа
Лідар Грант Аўсепавіч Маргаран
Заснавальнік Christapor Mikaelian[d], Stepan Zorian[d] і Simon Zavaryan[d]
Дата заснавання 1890, Тыфліс
Штаб-кватэра Ерэван
Краіна
Ідэалогія сацыялізм, левы нацыяналізм, патрыятызм[1][2][3][4][5][6]
Інтэрнацыянал Сацыялістычны
Колькасць членаў каля 32000 (2007)[7]
Дэвіз «Մահ կամ ազատութիւն» («Смерць ці воля»)
Месцаў у Нацыянальным сходзе Арменіі
5 / 131
Партыйны друк газета «Еркір», часопіс «Дрошак»
Постаці члены партыі ў катэгорыі (2 чал.)
Сайт arfd.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянская Рэвалюцыйная Федэрацыя (АРФ), Дашнакцуцюн (арм.: Հայ Յեղափոխական Դաշնակցութիւն (ՀՅԴ) — «Армянская рэвалюцыйная супольнасць») — адна з найстарэйшых армянскіх палітычных партый. Створана ў 1890 годзе ў Тыфлісе (Тбілісі).

Афіцыйная назва на рускай мове — Армянская революционная федерация «Дашнакцутюн» (АРФ «Дашнакцутюн»). Праграмай 1894 года зафіксаваны прынцыпы раўнапраўя народаў і рэлігій, развіццё нацыянальнай прамысловасці і сельскай гаспадаркі на прынцыпах калектывізму. Тэрарызм, таксама быў улучаны партыяй у тактычны арсенал[8].

У 1918—1920 гадах «Дашнакцуцюн» — кіруючая партыя ў Рэспубліцы Арменіі.

З дня абвяшчэння незалежнасці 28 мая 1918 г., Арменія была ў бесперапынных войнах амаль з усімі сваімі суседзямі, апроч Ірана — з Турцыяй, Грузіяй, Азербайджанам. І як завяршальны этап, у выніку ўварвання і ваенных дзеянняў супольных войскаў турэцкіх кемалістаў, расійскіх бальшавікоў і азербайджанцаў, у снежні 1920 г., Рэспубліка Арменіі спыніла сваё існаванне. Арменія абвяшчалася незалежнай сацыялістычнай рэспублікай, створаны Часовы ваенна-рэвалюцыйны камітэт у складзе 5 членаў ад Камуністычнай партыі і левых дашнакаў, і 2 членаў Дашнакцуцюн па пагадненні з камуністамі.

У 1907—1960 гадах — член Сацыялістычнага Інтэрнацыянала. З 1996 года зноў бярэ ўдзел у яго працы ў якасці назіральніка, у 1999 годзе атрымала кансультацыйны статус, а з 2002 года аднавіла паўнапраўнае членства ў гэтай арганізацыі[9].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Armenian Nationalist Party Threatens President Over Turkey Protocols". Yerevan. Radio Free Europe/Radio Liberty. 14 January 2010. Праверана 7 September 2014.
  2. Cornell, Svante E. (2011). Azerbaijan Since Independence. Armonk, New York: M.E. Sharpe. p. 11. ISBN 9780765630049. Drawn equally to socialism and nationalism, the ARF...
  3. Abbasov, Shahin (15 October 2010). "Azerbaijan: Baku Reaches Out to Armenian Hard-liners in Karabakh PR Bid". EurasiaNet. New York. Open Society Institute. Праверана 7 September 2014. ...Armenian Revolutionary Federation-Dashnaktsutiun, a nationalist Armenian party...
  4. Դաշնակցության սոցիալիզմի մոդելը [The Socialist Model of Dashnaktsutyun] (арм.)(недаступная спасылка). parliamentarf.am. Armenian Revolutionary Federation faction in the National Assembly of the Republic of Armenia (9 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2016. Праверана 31 жніўня 2016.
  5. Evaluation Report on Armenia on Transparency of party funding. Strasbourg,: Council of Europe (3 снежня 2010). — «Armenian Revolutionary Federation Party (ARF, socialist)»
  6. Hovannisian, Richard G. (1971). "Russian Armenia. A Century of Tsarist Rule". Jahrbücher für Geschichte Osteuropas. Franz Steiner Verlag. 19 (1): 40.
  7. Դաշնակցությունը հույս ունի մնալ իշխանության մեջ
  8. Christopher Rice. Russian Workers and the Socialist-Revolutionary Party Through the Revolution of 1905-07. — Macmillan Press, 1988. — С. 140. — 272 с.
  9. La F.R.A. Dachnaktsoutioun rejoint l’Internationale Socialiste Архівавана 4 снежня 2006. (фр.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Оганесян, Эдуард. Век борьбы. — Тт. 1, 2. — Мюнхен — Москва, 1991.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]