Сімяон Млоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сімяон Млоцкі
дыяцэзіяльны біскуп[d]
19 верасня 1779 — 1795
Дыяцэзія Уладзімірская і Берасцейская епархія
Папярэднік Адам-Антанін Струс-Младоўскі

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Смерць 1804
Дынастыя Млоцкія[d]

Сімяон Млоцкі (хрысціянскае імя Стэфан, польск.: Symeon Stefan Młocki; ?, Валынь — 1804, верагодна, Галіцыя) — базыльянін, епіскап Уладзімірскі і Берасцейскі Рускай уніяцкай царквы (1779—1795 гг.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Праўдыч — герб роду Млоцкіх

Нарадзіўся на Валыні ў шляхецкай сям’і герба «Праўдзіч»[1].

19 верасня 1779 г. прызначаны біскупам Уладзіміра-Берасцейскім, а на наступны дзень прыняў біскупскае пасвячэнне з рук біскупа Пінска-Тураўскага Гедэона Гарбацкага (галоўнага кансэкратара), сакансэкратарамі былі луцкі ўніяцкі біскуп Кіпрыян Стэцкі і луцкі рымска-каталіцкі дапаможны біскуп Францішак Камарніцкі[2]. У 1780 г. узнагароджаны ордэнам Св. Станіслава.

У 1790 г. у Варшаве ўдзельнічаў у нарадах па справах уніяцкай царквы. 20 сакавіка 1792 г. разам з іншымі ўніяцкімі епіскапамі падпісаў петыцыю да караля супраць увядзення новай праваслаўнай іерархіі, а ў 1794 г. узначаліў апошні з’езд уніяцкіх епіскапаў і архімандрытаў у Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе Арсеній Глаўнеўскі быў намінаваны яго каад’ютарам і тытулярным біскупам Берасцейскім[3].

6 верасня 1795 г. указам Кацярыны II Млоцкі і іншыя ўніяцкія епіскапы былі вызвалены ад усіх абавязкаў у сваіх епархіях з гадавой пенсіяй у 3000 рублёў. 30 красавіка 1802 г. рускія епіскапы-уніяты напісалі просьбу ў Кангрэгацыю прапаганды веры, каб Апостальскі прастол прасіў у цара дазволу біскупам — уладзімірскаму Сімяону Млоцкаму, пінскаму Яакіму Гарбацкаму і луцкаму Стэфану Лявінскаму вярнуцца ў свае дыяцэзіі[4].

У 1804 годзе ён выехаў на лячэнне ў Галіцыю і, верагодна, там памёр.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Wereda 2013, с. 343.
  2. Bishop Symeon Młotskyi (Młocki), O.S.B.M. † (англ.). The Hierarchy of the Catholic Church.
  3. Wereda 2001, с. 73.
  4. Блажейовський 1996, с. 299.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дмитро Блажейовський. Ієрархія Київської Церкви (861—1990). — Львів: Каменяр, 1996. — 567 с. — ISBN 5-7745-0687-8.
  • Wereda, Dorota (2001). "Biskupi unickiej diecezji włodzimiersko-brzeskiej w XVIII wieku". Szkice Podlaskie [польская]. 9: 61–75. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016.
  • Dorota Wereda. Biskupi unickiej metropolii kijowskiej w XVIII wieku (польск.). — Siedlce-Lublin, 2013. — 375 с. — ISBN 978-83-63527-31-0. Архівавана 15 лютага 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]