Перайсці да зместу

Галічына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галічына
укр.: Галичина
Герб
Выява
Кантынент Еўропа
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Карта месцазнаходжання
Геаграфія тэмы geography of Galicia[d]


Галічына (Украіна)
Галічына
Галічына


Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Галічына на карце Украіны

Галічына́ (укр.: Галичина́, польск.: Galicja, ням.: Galizien) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Буга, верхняга цячэння Сана. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.

Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам краю лічаць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, паходзіць ад Галіча, калісьці сталіцы Галіцкага ўдзельнага княства.

З прычыны частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Венгрыі пасля «Вясны народаў» 1848 года, аўстрыйская частка Галічыны — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (Галіцыя) — стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, тым часам як ва ўкраінскіх землях пад расійскай ўладай дзейнічалі ўказы забароны ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму аўстрыйскую Галіцыю яшчэ называюць «украінскім П’емонтам».

Таксама Галіцыя была важным цэнтрам для палякаў, асабліва ў перыяд галіцкай аўтаноміі, калі астатняя частка Польшчы падвяргалася русіфікацыі і германізацыі. Менавіта тут узнікалі важныя польскія арганізацыі, выдавалася польская прэса і развівалася польскае культурнае жыццё, можна было карыстацца польскай мовай. А сам Львоў быў адным з найважнейшых польскіх цэнтраў. Таму Галічыну яшчэ называюць «польскім П’емонтам».

  1. ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.