Сінагога (Быдгашч)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сінагога
польск.: Synagoga w Bydgoszczy
53°07′12″ пн. ш. 18°00′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія іўдаізм
Дата заснавання 1884
Дата скасавання кастрычнік 1939
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінагога ў Быдгашчы — былая мураваная сінагога, якая знаходзілася ў старым горадзе Быдгашча на вуліцы Ягелонскія валы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Руйнаванне сінагогі, 1940 год

Першая (Старая) сінагога ў Быдгашчы была драўлянай і пабудавана ў 1834 годзе. Але праз некалькі гадоў яна аказалася малой і кіраўніцтва мясцовай грамады прыняло рашэнне пабудаваць новую, вялікую мураваную сінагогу. У 1867 годзе была куплена зямля, але праз фінансавыя цяжкасці да будавання прыступілі толькі ў 1882 годзе. Аўтарам праекта быў Альфрэд Мютрэй. Старая сінагога была закрыта, будынак прададзены, а грошы пайшлі на будаўніцтва новай.

Нарожны камень новай сінагогі быў пакладзены 21 кастрычніка 1882 года і праз два гады будынак быў гатоў. Адкрыццё адбылося 9 верасня 1884 года. Пры сінагозе была школа.

Пасля пачатку другой сусветнай вайны і прыходу нацыстаў у Быдгашч сінагога была закрыта. 14 верасня 1939 года быў абвешчанны тэндар на знос сінагогі і іншых будынкаў, што належалі грамадзе. У снежні 1939 году будынак быў разабраны мясцовымі жыхарамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]