Сінінгія
Appearance
Сінінгія | ||||||||||||||
Sinningia leucotricha | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Sinningia Nees | ||||||||||||||
|
Сінінгія[3] (Sinningia) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства геснерыевыя.
Назва[правіць | правіць зыходнік]
Назва роду дадзена ў гонар Вільгельма Зінінга (1792—1874), галоўнага садоўніка батанічнага саду Бонскага ўніверсітэта.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Расліны з добра развітымі клубнямі і апушаным лісцем. Кветкі звычайна буйныя, 5-членыя, з яркім венцам званочкападобнай формы. Вылучаюць 70 відаў сінінгіі. Паходжанне — Паўднёвая Амерыка.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Гібрыдныя сінінгіі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях; цвітуць у красавіку-траўні. Размнажаюцца насеннем, клубнямі, лісцевымі чаранкамі, адцвілымі кветканосамі.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)., арт. Глаксінія