Сіра Ісіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сіра Ісіі
石井 四郎
Shiro-ishii.jpg
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1892(1892-06-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1959(1959-10-09)[1] (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, мікрабіёлаг, афіцэр, катавальнік
Навуковая сфера біялогія
Месца працы Сцяг Імператарскай арміі Японіі Імператарская армія Японіі
Альма-матар універсітэт Кіёта
Commons-logo.svg Сіра Ісіі на Вікісховішчы

Сіра Ісіі (25 чэрвеня 1892, Сібаяма9 кастрычніка 1959) — японскі мікрабіёлаг, генерал-лейтэнант Імператарскай арміі Японіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Сібаяма, акруга Самбу, прэфектура Тыба. Вывучаў медыцыну ў Імператарскім універсітэце Кіёта. У 1922 годзе атрымаў прызначэнне ў 1-ы армейскі шпіталь і медыцынскую школу ў Токіа. Праз два гады перайшоў зваротна ва ўніверсітэт Кіёта. У 1928—1930 гадах ажыццявіў даследчую паездку ў заходнія краіны, дзе займаўся вывучэннем эфектаў біялагічнае і хімічнае зброі. Місія Сіра была прызнана надзвычай паспяховай, і неўзабаве ён трапіў пад патранат ваеннага міністра Садаа Аракі.

Даследаванні біялагічнай зброі[правіць | правіць зыходнік]

У 1932 годзе Сіра пачаў эксперыменты з біялагічнай зброяй у выглядзе сакрэтнага праекту японскай арміі ў крэпасці Жонгма. У 1936 годзе ля Харбіна быў разгорнуты лагер Атрада 731. Даследаванні былі засакрэчаны, і для атводу вачэй атрад займаўся пошукамі ў галіне абеззаражання вады. 9 лютага 1939 года ў Токіа Сіра прачытаў лекцыю аб бактэрыялагічнай зброі ў вялікай канферэнц-зале ваеннага міністэрства. Таксама перад гледачамі была праведзена вівісекцыя.

З 1940 года Сіра быў прызначаны начальнікам упраўлення біялагічнай зброі Квантунскай арміі, таксама працаваў у бактэрыялагічным дэпартаменце Ваенна-медыцынскай акадэміі. У 1942 годзе пачаліся выпрабаванні бактэрыялагічнай зброі, для якіх выкарыстоўваліся кітайскія ваеннапалонныя і мірныя жыхары. Атрадам 731 праводзіліся даследванні па інфільтрацыі людзей з дапамогай розных мікраарганізмаў, правакаваліся аборты, сардэчныя прыступы, абмаражэнні. У 1942—1945 гадах Сіра быў галоўным ваенным урачом 1-й японскай арміі.

Пасля вайны[правіць | правіць зыходнік]

У канцы Другое сусветнай вайны быў арыштаваны амерыканцамі, аднак у 1946 годзе атрымаў імунітэт у абмен на дадзеныя аб даследаваннях біялагічнай зброі, заснаваных на эксперыментах над людзьмі[2]. У выніку Сіра так і не быў пакараным за ваенныя злачынствы. Паводле высказванняў яго дачкі Харумі, Сіра памёр у Японіі ад раку горла[3]. Паводле іншых звестак, ён пераехаў у Мэрыленд, дзе працягнуў свае даследаванні[4].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1065059485 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996. P. 109.
  3. Daughter’s Eye View of Lt. Gen Ishii, Chief of Devil’s Brigade, Japan Times, 29 August 1982
  4. Drayton, Richard (May 10, 2005). «An Ethical Blank Cheque: British and US mythology about the second world war ignores our own crimes and legitimises Anglo-American war making». The Guardian. Retrieved June 4, 2009.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barenblatt, Daniel. A Plague Upon Humanity: the Secret Genocide of Axis Japan’s Germ Warfare Operation, HarperCollins, 2004.
  • Gold, Hal. Unit 731 Testimony, Charles E Tuttle Co., 1996.
  • Williams, Peter. Unit 731: Japan’s Secret Biological Warfare in World War II, Free Press, 1989.
  • Harris, Sheldon H. Factories of Death: Japanese Biological Warfare 1932-45 and the American Cover-Up, Routledge, 1994.
  • Endicott, Stephen and Hagerman, Edward. The United States and Biological Warfare: Secrets from the Early Cold War and Korea, Indiana University Press, 1999.
  • Handelman, Stephen and Alibek, Ken. Biohazard: The Chilling True Story of the Largest Covert Biological Weapons Program in the World—Told from Inside by the Man Who Ran It, Random House, 1999.
  • Harris, Robert and Paxman, Jeremy. A Higher Form of Killing : The Secret History of Chemical and Biological Warfare, Random House, 2002.
  • Barnaby, Wendy. The Plague Makers: The Secret World of Biological Warfare, Frog Ltd, 1999.