Сірыус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Сірыус

Сі́рыус, α Вялікага Пса — зорка ў сузор'і Вялікага Пса.

Бачная зорная велічыня −1,5. Самая яркая пасля Сонца зорка. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжанне 6 гадз.45 мін.9 сек.; схіленне −16°42´58´´. Спектральны клас A1 V. Адлегласць ад Сонечнай сістэмы 9 светлавых гадоў.

У Старажытным Егіпце ўзыход Сірыуса быў звязаны з разлівам ракі Ніл, што забяспечвала дабрабыт усёй краіны. Прычым з'яўленне Сірыуса на ўсходзе лічылася пачаткам Новага года. Гатак жа важнай зорка была ў старажытных рымлян, дзе яе называлі Канікула. Для рымлян з'яўленне зоркі на небе адзначала надыход самай спякотнай пары, калі людзі хаваліся па хатах, адпачывалі — адсюль слова «канікулы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]