Перайсці да зместу

Сістані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сістанцы)
Сістані
Саманазва перс.: مردم سیستانی
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) шыіты
Геаграфічна-моўная група Персы

Сістані (перс.: مردم سیستانی)[1], таксама вядомыя як секзаі — этнічная група іранскага паходжання[2][3] , жыве пераважна ў Сістане на паўднёвым усходзе Ірана і гістарычна на паўднёвым захадзе Афганістана.

Пражываюць у цэнтральнай і паўночнай частках Сістана і правінцыі Белуджыстан. У апошнія дзесяцігоддзі яны мігравалі ў іншыя часткі Ірана: Тэгеран і Галестан з-за розных палітычных і кліматычных прычын. Гавораць пераважна на дыялекце фарсі, які часам называюць сістанскай мовай.[4]

Сістані лічацца нашчадкамі скіфаў[5] — апошняй інда-еўрапейскайскай групы, якая патрапіла на тэрыторыю Ірана ў 2500 гг. да н.э.[6].

Cацыяльна-дэмаграфічная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Большасць сістані прытрымліваюцца шыізму. Паводле непацверджаных звестак, доля сістані ў правінцыях Белуджыстан і Сістан можа дасягаць 40 % і нават 50 %, у апошнія дзесяцігоддзі адбылася міграцыя сістані ў Тэгеран і Галестан.[7]

Генетычныя даследаванні паказваюць, што сістані маюць агульны генафонд з персамі правінцый Езд[en] і Фарс[8].

У дзяцей-сістані, якія жывуць у сельскай мясцовасці, недаяданне назіраецца часцей, чым сярод іншых груп, якія насяляюць Іран[9][10].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Morrow, John Andrew (2019-01-14). Finding W.D. Fard: Unveiling the Identity of the Founder of the Nation of Islam(англ.). Cambridge Scholars Publishing. p. 336. ISBN 978-1-5275-2489-7.
  2. Khodayousefi Hourieh A Study of the Sistani People's Culture in Iran(англ.) // Afro Asian Journal of Anthropology and Social Policy : часопіс. — 2013. — В. 1. — Т. 4. — ISSN 2229-4414. — DOI:10.5958/j.2229-4414.4.1.007 Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023.
  3. Mehri Mohebbi, Zahra Mohebbi Demography of Race and Ethnicity in Iran(англ.) // International Handbooks of Population. — 2015. — Т. 4. — ISBN 978-90-481-8891-8. — DOI:10.1007/978-90-481-8891-8_18
  4. Behari, Mohammadreza. Practical Linguistics, Studying the Dialect of the People of Sistan. Zahedan, Publisher: Author, 1378, p. 12.
  5. Mashkur, Mohammad Javad, Historical Geography of Ancient Iran, p. 649.
  6. Enayatullah, Reza, Iran and the Turks . In the days of the Sasanians, p. 63.
  7. Лана Меджидовна Раванди-Фадаи. К вопросу о положении национальных и религиозных меньшинств (арх. 14 сакавіка 2023) : (ru) / Под ред. Л. М. Кулагиной, Н. М. Мамедовой; Сост. И. Е. Федорова, Л. М. Раванди-Фадаи.. — ИРАН: ИСТОРИЯ И СОВРЕМЕННОСТЬ : Сборник. — Москва: ИВ РАН; Центр стратегической конъюнктуры, 2014. — С. 271—274.
  8. Mahdi Aminikhah, Mir-Saeed Yekaninejad, Mohammad Hosein Nicknam, Farideh Khosravi, Mehrnaz Naroeinejad, Bita Ansaripour, Batol Moradi, Behrouz Nikbin, Ali Akbar Amirzarga. HLA Class I and Class II Genes Distribution of the Sistanis in Iran (арх. 26 лістапада 2020) : (en). — Iranian Journal of Immunology. — 2018. — пуста (№ 2). — Т. 15. — С. 97—111.
  9. Gholamreza Veghari The Relationship of Ethnicity, Socio-economic Factors and Malnutrition in Primary School Children in North of Iran: A Cross-sectional Study(англ.) // Journal of Research in Health Sciences : часопіс. — 2013. — № 13(1). — С. 58—62. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023.
  10. Reza Ali Mohseni Ethnicity and Crime: A Sociological Analysis(англ.) // Pakistan Journal of Criminology : часопіс. — 2011. — April — Т. 3. — № 2. — С. 141—153. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2023.