Бурштын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бурштын
Бурштын з насякомым унутры
Паштовая марка Беларусі

Буршты́н, янтар (ад ням.: bernstein; лац.: electrum, стар.-грэч. τò ήλεκτρον) — мінерал, арганічнае злучэнне, выкапнёвая акамянелая смала хвойных дрэў верхнемелавога-палеагенавага перыядаў.

Аморфны вуглевадарод, прыкладная хімічная формула C10H16O4. Трапляецца ў выглядзе зерняў, жаўлакоў і пласцін памерам ад некалькіх міліметраў да 50 см у папярэчніку. У прыродзе звонку мае непразрыстую скарынку прадуктаў акіслення. Колер жоўты і карычневы розных адценняў, аранжавы, малочна-белы, зеленаваты і інш. Празрысты або замутнены. Бляск шкляны або смалісты. Цвёрдасць 2-3, шчыльнасць 1,1 г/см³. Дыэлектрык. Плавіцца пры тэмпературы 250—300 °C.

Бурштын утвараецца ў працэсе акамянення смалы і наступнага пераадкладання і пахавання ў прыбярэжных морах, лагунах, дэльтах рэк.

Каштоўны камень, выкарыстоўваецца ў ювелірнай справе, для мастацкіх вырабаў. Частка ўзораў бурштыну мае ўключэнні насякомых і раслінных рэшткаў — такія экзэмпляры высока цэняцца.

Асноўныя радовішчы бурштыну на берагах Балтыйскага мора: Расія (Калінінградская вобласць), Польшча, Германія. Вядомы радовішчы і за межамі гэтага рэгіёну.

На Беларусі найбольш перспектыўны на бурштын раён — заходняя частка Палесся. Адклады бурштыну знаходзяцца на глыбіні 15-80 м.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).