Прамень (таварыства)
Прамень | |
---|---|
Дата заснавання | 5 кастрычніка 1990 |
Тып | грамадская арганізацыя |
Цэнтр |
«Прамень» — грамадска-культурная таварыства беларусаў Латвіі.
5 кастрычніка 1990 года было створана Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны «Прамень», у якое ўвайшлі члены Беларускага культурнага цэнтра «Раніца» і многія члены Беларускага таварыства «Світанак». Зарэгістравана ў 1993 годзе. У складзе таварыства каля 200 сяброў з Рыгі і яе прыгарада[1].
Займаецца захаваннем і папулярызацыяй беларускай культуры, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў у Латвіі, удзелам у мерапрыемствах Саюза беларусаў Латвіі[1].
З 1990 года пры таварыстве дзейнічае ансамбль беларускай народнай песні «Надзея», якім з 2016 года кіуре Ларыса Люцько. Творчы калектыў актыўна ўдзельнічае ў розных нацыянальных і міжнародных фестывалях[1].
Пры таварыстве таксама дзейнічае Беларускі вакальны ансамбль супляменнікаў «Вытокі» імя С. Клімава, якім кіруе Рышард Райніс, мастацкі кіраўнік Альберт Інжоян[1].
Са снежня 1994 выдае газету «Прамень»[2].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- 1990—1992 — Валянціна Кліменка[1];
- 1992—1996 — Аляксандр Карповіч[1];
- 1996—2003 — Мікалай Буры[1];
- 2003—2011 — Валянціна Піскунова[1];
- З 2011 года — Алена Лазарава[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з «Прамень» (Рыга) - Пасольства Рэспублікі Беларусь ў Латвійскай Рэспубліцы . latvia.mfa.gov.by. Праверана 10 сакавіка 2024.
- ↑ Ганна Сурмач. «Прамень» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.