Таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі
Таварыства па сумеснай апрацоўцы зямлі (для абазначэння, як у літаратуры так і ва ўжытку, пераважна выкарыстоўвалася скарачэнне — ТСЗ) — адна з форм калектыўнай сельскай гаспадаркі ў 1918—1920-я г.
На тэрыторыі савецкай Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Магчымасць пэўнага спалучэння выгад буйной і дробнай гаспадаркі, значная ступень свабоды ў распараджэнні вынікамі працы абумовілі тое, што таварыствы у 2-й палове 1920-х г. стала пераважнай формай калектыўных гаспадарак земляробчых раёнаў РСФСР і ў савецкай Украіне. У 1924 г. Наркамземам РСФСР было распрацавана і зацверджана Тыпавое палажэнне ТСЗ.
У чэрвені 1929 г. ТСЗ складалі больш за 60 % усіх калектыўных гаспадарак (на Украіне гэты адсотак быў яшчэ вышэй — больш за 75 %) (35 % арцелі і менш за 5 % камуны). З пераходам да суцэльнай калектывізацыі яны былі прызнаныя «пройдзенай прыступкай калгаснага руху». На XVI з’ездзе УКП(б) (1930 г.), пры вызначэнні асноўных прынцыпаў калгаснага руху, ТСЗ былі пазначаны ў якасці асноўных пераходных формаў да арцелі для раёнаў не збожжавага напрамка і ў раёнах савецкага Усходу. Першая хваля рэфармавання таварыств ў арцелі была праведзена ў канцы 1930—сярэдзіне 1931 гг. Да 1 чэрвеня 1933 ТСЗ складалі каля 2 % агульнай колькасці калгасаў. Да 1 студзеня 1934 г. са 228 700 калектыўных гаспадарак ТСЗ налічвалася 3 430, 3 660 былі камунамі — астатнія былі арцелямі.
З прыняццем ў 1935 г. тыпавога Статута сельскагаспадарчай арцелі новага ўзору пакінутыя ТСЗ сталі пераходзіць на статут арцелі. Да пачатку 1936 г. з 250 000 калгасаў доля ТСЗ і камун складала менш за 1 %. Да 1938 г. у СССР яны зніклі зусім.
На тэрыторыі Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]На Беларусі першыя таварыства створаны ў 1918 г. Крытэрый размежавання паміж сельскагаспадарчай арцеллю і сельскагаспадарчай камунай вызначаўся па-за межамі сферы вытворчасці, асноўнае адрозненне арцелі ад таварыст па суміеснай апрацоўцы зямлі было ў ступені абагулення сродкаў вытворчасці. Паводле статута члены таварыства захавалі ў асабістай уласнасці сельскагаспадарчы інвентар пры сумеснай апрацоўцы зямлі. Аднак на практыцы ступень абагулення маёмасці залежала ад умоў іх стварэння і працягласці існавання. Вялікая колькасць таварыст створана ў 1918—1920-я г. сялянамі на аснове зямель і інвентару былых памешчыцкіх маёнткаў з захаваннем асабістых надзелаў і з мэтай павялічыць сваё землекарыстанне, а таксама падзяліць сумесную маемасць. На Беларусі, таварыства былі найменшымі па колькасні з усіх форм калгасаў. Найважнейшымі прычынамі гэтага з’яўляліся спеныялізацыя ссельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі ў кірунку жывёлагадоўлі, а не збожжавай гаспадаркі, адсутнаснь шырокай праслойкі заможнага сялянства, арганізацыя таварыств пераважна на землях дзяржаўнай маёмасці. У выніку дзяржаўнай рэгламентацыі з сярэдзіны 1930-х г. адзінай формай калектыўнай гаспадаркі на вёсцы стала сельскагаспадарчая арцель.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тавары́ства па суме́снай апрацо́ўцы зямлі́ (ТАЗ) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ходзін С. Тавары́ства па суме́снай апрацо́ўцы зямлі́ (ТСЗ) // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 492. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.