Тадэвуш Гаштальд
Тадэвуш Гаштальд | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 чэрвеня 2000[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, журналіст |
Навуковая сфера | журналістыка[2] і гісторыя[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | габілітаваны доктар[3] (4 студзеня 1999) і доктарская ступень[d][3] (2 красавіка 1969) |
Альма-матар |
Тадэвуш Гаштальд (нар. 1 студзеня 1932, Вільня — 14 ліпеня 2000, Кашалін) — польскі гісторык, беларусіст, грамадскі дзеяч. Доктар габілітаваны, прафесар Вышэйшай педагагічнай школы ў Слупску (Польшча).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і, здаўна аселай у Ашмянскім павеце. У 1945 годзе сям’я пераехала ў Польшчу ў г. Хошчна. Вучыўся ва Уроцлаўскім універсітэце.
З 1969 года працаваў у Вышэйшай педагагічнай школе ў Слупску (Польшча). Прафесар, займаўся навукова-даследчай дзейнасцю. У сферы яго даследаванняў — гісторыя заходнепаморскага раёна ў ХІХ—ХХ стст., дзейнасць польскіх ваеннапалонных у канцлагерах у час 2-й сусветнай вайны. З’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, 10 манаграфій, сярод якіх «Па слядах паморскай аперацыі» (1973), «Культурнае жыццё ў лагерах польскіх ваеннапалонных у СССР (1939—1945)» (1994) і інш. Сааўтар 7 навуковых даследаванняў, рэдактар калектыўных зборнікаў.
З 1993 года па 2000 год рэдагаваў часопіс-бюлетэнь «Ашмянская зямля», дзе друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя актуальным пытанням гісторыі і культуры Беларусі. Цікавіўся падзеямі, што адбываліся ў Беларусі, папулярызаваў ідэі беларушчыны, цеснага культурнага ўзаемадзеяння польскага і беларускага народаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаштальд Тадэвуш // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 13.
- Тамільчык, І. Гаштальд Тадэвуш / І.Тамільчык // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 576. (Звязаны лёсам з Ашмяншчынай).
- ↑ WorldCat Entities — OCLC, Inc., 2022. Праверана 15 красавіка 2025.
- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 21 лютага 2023.
- ↑ а б Polish Science Праверана 11 лютага 2024.