Перайсці да зместу

Такернак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такернак
Размяшчэнне
41°18′00″ пн. ш. 70°15′28″ з. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такернак (англ.: Tuckernuck Island) — востраў, частка горада Нантакет у Масачусетсе. Размешчаны на захад ад вострава Нантакет і на ўсход ад вострава Маскігет (англ.: Muskeget). Адзін з магчымых перакладаў яго назвы — «бохан хлеба». Плошча вострава — каля 900 акраў (3,6 км²).

Востраў знаходзіцца ў прыватнай уласнасці жыхароў. На Такернаку пабудавана каля 35 дамоў. Найстарэйшы дом на востраве быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. На востраве няма ні дарог з цвёрдым пакрыццём, ні камунальных паслуг. Электрычнасць генерыруюць бензінавымі генератарамі і сонечнымі батарэямі. Вада паступае з некалькіх крыніц. На востраве ёсць некалькі легкавых аўтамабіляў, але большасць насельніцтва карыстаецца машынамі для гольфа.

Сувязь з востравам

[правіць | правіць зыходнік]

У паўднёвай частцы вострава ёсць узлётна-пасадачная паласа, але яе рэдка выкарыстоўваюць. Большасць жыхароў дабіраецца да вострава на катарах.