Перайсці да зместу

Нантакет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Нантакет
Nantucket
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
 ЗША
Штат
Каардынаты
Горад з
Плошча
272.6 км²
Вышыня цэнтра
9 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
9520 чалавек (2000)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
02554
Афіцыйны сайт
Нантакет на карце ЗША ±
Нантакет (ЗША)
Нантакет
Нантакет (Масачусетс)
Нантакет

Нантакет (англ.: Nantucket) — востраў у штаце Масачусэтс, ЗША. Знаходзіцца за 48 км на поўдзень ад паўвострава Кейп-Код і за 24 км на ўсход ад вострава Мартас Віньярд (Martha’s Vineyard), ад якога аддзелены Маскегецкім пралівам. Даўжыня вострава — 24 км, шырыня вагаецца ад 5 да 10 км.

Востраў заселены і мае статус горада і акругі. У склад горада Нантакет таксама ўваходзяць невялікія астравы Такернак і Маскігет. Насельніцтва вострава — 9520 чалавек. Нантакет папулярны як месца адпачынку турыстаў і дачнікаў. На працягу летніх месяцаў насельніцтва вострава павялічваецца з 10000 да прыкладна 50000 чалавек.

Паходжанне назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Назва Нантакет паходзіць з усходняй алганкінскай мовы, якая была распаўсюджана ў паўднёвай частцы Новай Англіі. Першапачаткова існавалі некалькі варыянтаў слоў: natocke, nantaticut, nantican і nautican. Значэнне назвы дагэтуль пэўна не высветлена, але магчыма, яна азначае «сярод вады» або «далёкі востраў». Вампаноаг, якія жылі на востраве Нантакет, называлі яго Канапачэ (Canopache) або «месца свету». У вострава ёсць неафіцыйная назва Шэрая Лэдзі (The Gray Lady), якая дадзена з-за частых туманаў каля вострава.

Першапачаткова на востраве жылі карэнныя амерыканцы племені вампаноаг. У 1641 годзе востараў занялі англічане, якія валодалі штатамі Мэн і Нью-Ёрк. Востраў, разам з астравамі Мартас Віньярд і астравамі Элізабэт (Elizabeth Islands) быў куплены Томасам Мэйх’юмам з Вотэртаўна (Thomas Mayhew Sr. of Watertown). Да 1691 года Нантакет заставаўся часткай графства Дзьюкс (Dukes County), у складзе штата Нью Ёрк, пакуль не быў перададзены створанай правінцыі Масачусэтс Бэй (Province of Massachusetts Bay). Менавіта тады была створана акруга Нантакет. Пакуль еўрапейцы не пачалі сяліцца на Кейп-Кодзе, востраў апроч карэнных жыхароў, насялялі амерыканцы, што знаходзілі тут прытулак з іншых рэгіёнаў. Асноўным родам заняткаў была рыбалоўства ды апрацоўка рыбы.

Гісторыя кітабойнага промыслу

[правіць | правіць зыходнік]

У сваёй гісторыі ад 1835 года, Авэд Мэйсі пісаў, што ў пачатку 1672 года калонія шэрых кітоў увайшла ў гавань і была забіта пасяленцамі. Гэтая падзея дала пачатак развіццю кітабойнага промыслу на востраве.

У 1850-я кітабойны промысел прыйшоў у заняпад, бо Нантакет быў выцеснены Нью-Бедфордам (New Bedford), іншым кітабойным портам на Усходнім узбярэжжы ЗША. Нягледзячы на вялікія цяжкасці з прамысловасцю, агульны эканамічны стан вострава пагоршыўся пасля г.зв. Вялікага пажару (Great Fire) 13 ліпеня 1846 года. Агонь узнік невядома адкуль, падсілкоўвалася кітовым тлушчам і іншымі матэрыяламі. Пажар спустошыў галоўны горад на плошчы каля 40 акраў. У выніку сотні людзей засталіся без дамоў і былі вымушаны пакінуць востраў. Апроч таго, з’яўленне чыгунак зрабіла кітабойныя парты на мацерыку (такія як Нью-Бедфорд) больш прывабнымі з-за прастаты перавозкі кітовага тлушчу на цягніках. Гэтыя перавагі былі недаступнымі для вострава.

Сучасная гісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку дэпапуляцыі да сярэдзіны XX ст. востраў заставаўся недастаткова развітым і адносна ізаляваным. Ізаляцыя захавала некранутымі значную колькасць будынкаў часу грамадзянскай вайны і пасля 1950-х гадоў. Буйныя прадпрымальнікі пачалі скупляць ды распрацоўваць вялікія ўчасткі вострава з мэтай іх аднаўлення. Яны намагаліся стварыць прэстыжнае месца для адпачынку заможнага насельніцтва у паўночна-ўсходнім рэгіёне Злучаных Штатаў. Штогод на востраве праходзіць мерапрыемства Фігаўі.

Мастацтва і культура

[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Нантакет ёсць некалькі музеяў сусветнага ўзроўню, у тым ліку Асацыяцыя Марыі Мітчэл (Maria Mitchell Association) і Музей кітабойнага промыслу (Whaling Museum). Востраў з’яўляецца прывабным месцам для мастакоў, тут яшчэ з 1920-х гадоў канцэнтруюцца галерэі. На працягу летняга сезона, шмат якія галерэі праводзяць спецыяльныя выставы. Такія вядомыя мастакі, як Фрэнк Свіфт Чэйз (Frank Swift Chase) і Тэадор Робінсан (Theodore Robinson) жылі і працавалі на востраве.

У 1900—1918 гадах Нантакет быў адным з нешматлікіх месцаў у Злучаных Штатах, дзе былі забаронены аўтамабілі. На Нантакет можна дабрацца па моры з мацерыка адным з трох камерцыйных паромаў або на прыватным катэры. На востраве ёсць аэрапорт — Nantucket Memorial Airport з трыма ўзлётна-пасадачныя палосамі. Аэрапорт знаходзіцца на паўднёвым баку вострава. Да 1917 года на Нантакеце існавала вузкакалейная чыгунка — Nantucket Railroad.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • На Нантакеце пляжы цягнуцца на больш за 132 км.
  • Маці Бенджаміна Франкліна, Авія Франклін, нарадзілася на Нантакеце ў 1667 годзе.
  • На Нантакеце няма ніводнага святлафора.
  • Больш за 800 дамоў пабудаваны да Грамадзянскай вайны (1861) і захаваліся да нашага часу.
  • Галоўныя героі кнігі «Мобі Дзік» Германа Мелвіла, Ахаў і Старбек — абодва родам з Нантакета.
  • У 1918 годзе на востраве было афіцыйна дазволена карыстацца аўтамабілямі.
  • На Нантакеце знаходзіўся бункер прэзідэнта Джона Ф. Кенэдзі.