Такуу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такуу
англ. Takuu
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча2 км²
Найвышэйшы пункт2 м
Насельніцтва316 чал. (2014)
Шчыльнасць насельніцтва158 чал./км²
Размяшчэнне
4°46′13,50″ пд. ш. 157°01′49,20″ у. д.HGЯO
АрхіпелагСаламонавы астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Такуу (Папуа — Новая Гвінея)
Такуу
Такуу
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такуу (англ.: Takuu) — атол на паўднёвым захадзе Ціхага акіяна. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Займае плошчу каля 2 км², аднак большая яе частка — лагуна. Плошча сушы — каля 0,9 км². Найбуйнейшы і адзіны населены востраў Нуугурыгія (Нукутоа) на паўднёвым усходзе рыфа займае 0,725 км². У 2014 г. тут жыло 316 чалавек.

Такуу адметны тым, што геаграфічна з'яўляецца часткай Меланезіі, але яго жыхары — знешнія палінезійцы. Лічыцца, што атол быў населены каля 1000 гадоў таму. Асноўныя заняткі тубыльцаў — рыбалоўства і земляробства. Яны захавалі многія старажытныя абрады, традыцыйныя вераванні і песенны фальклор.

Рост насельніцтва, скарачэнне рэсурсаў і бедная інфраструктура выклікалі крызіс ў канцы XX — пачатку XXI ст. Ён прывёў да эміграцыі мясцовых жыхароў, пераважна на суседні востраў Бугенвіль.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]