Саламонавы астравы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне

Дзяржава Саламонавы Астравы.

Саламонавы астравы
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Dugout canoe Rennell.jpg
Узбярэжжа вострава Рэнел
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўБугенвіль 
Агульная плошча40 400 км²
Найвышэйшы пункт2 743 м
Размяшчэнне
7°57′53″ пд. ш. 157°04′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Саламонавы астравы (Ціхі акіян)
Саламонавы астравы
Саламонавы астравы
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Саламонавы астравы — вулканічны архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, у Меланезіі, на ўсход ад вострава Новая Гвінея.

Плошча 40,4 тыс. км². Вышыня да 2743 м (на востраве Бугенвіль), ёсць дзеючыя вулканы (Балбі, Багана). Клімат субэкватарыяльны, вельмі вільготны. Сярэднямесячныя тэмпературы ад 26 °С да 28 °С. Ападкаў ад 2300 да 7500 мм за год. Кароткія мнагаводныя рэкі. Вечназялёныя лясы, у найбольш сухіх месцах — саванна, па берагах — мангры.

Вырошчванне трапічных культур. Рыбалоўства.

Сярод насельніцтвы пераважаюць меланезійцы, якія размаўляюць на аўстранезійскіх мовах (145 тысяч), ёсць папуасы (45,4 тысячы), палінезійцы (6 тысяч), мікранезійцы (2 тысячы). Жыве таксама няшмат еўрапейцаў.

Найбуйнейшыя астравы: Бука і Бугенвіль, палітычна адносяцца да Папуа — Новай Гвінеі, астатнія — Шуазёль, Малаіта, Санта-Ісабель, Сан-Кристобаль, Нью-Джорджыя, Рэнел, Гуадалканал, астравы Санта-Крус, складаюць асобную дзяржаву — Саламонавы Астравы ў складзе Брытанскай Садружнасці нацый.

Адкрыты для еўрапейцаў у 1568 годзе іспанскім мараплаўцам Альвара Менданья дэ Нейра.