Таміслаў Кіш
Нарадзіўся |
4 красавіка 1994[1][2] (26 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Таміслаў Кіш (харв.: Tomislav Kiš; нар. 4 красавіка 1994, Заграб) — харвацкі футбаліст, нападнік паўднёвакарэйскага клуба «Сонам» (у арэндзе з вільнюскага «Жальгірыса»).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў займацца футболам у заграбскіх клубах «Дубрава» і «Дынама», пазней гуляў за «Краацыю» (Сесветэ), у складзе гэтай каманды ў сезоне 2010/11 стаў найлепшым бамбардзірам юнацкага чэмпіянату Харватыі з 27 галамі ў 26 матчах. Пасля перайшоў у «Хайдук» са Спліта, а ў студзені 2012 далучыўся да яго асноўнай каманды. Дэбютаваў у Першай харвацкай лізе 2 сакавіка 2012 года, выйшаўшы на поле ў канцы матча супраць «Заграба» (4:2).
Не атрымаўшы дастатковай ігравой практыкі ў «Хайдуку», у студзені 2014 года адправіўся ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Дугаполе». У першых трох матчах за гэты клуб адзначыўся чатыры разы, але ў чацвёртым матчы атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У сезоне 2014/15 выступаў на правах арэнды за «Горыцу» і славенскі «Заўрч».
Сезон 2015/16 пачаў у складзе «Хайдука», аднак неўзабаве пакінуў каманду і перайшоў у бельгійскі «Кортрэйк». Спачатку гуляў у асноўным складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену ці заставацца на лаўцы запасных. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Серкль Бругэ», дзе быў асноўным нападнікам, у 24 матчах адзначыўся 7 галамі.
У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска і ў выніку падпісаў кантракт[3]. У складзе салігарчан стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену, за паўгады ў 12 матчах забіў 5 галоў. Сезон 2018 пачынаў у аснове, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі, з ліпеня не гуляў з-за траўмы. У верасні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў салігорскі клуб[4].
У кастрычніку 2018 года вярнуўся ў Харватыю, папоўніўшы склад клуба «Дугаполе» з другога дывізіёна. У снежні 2018 года перайшоў у вільнюскі «Жальгірыс»[5]. Замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка літоўскай каманды, з 27 галамі стаў найлепшым бамбардзірам A Лігі 2019.
У студзені 2020 года далучыўся да паўднёвакарэйскага клуба «Сонам»[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія і моладзевую зборную Харватыі. Увосень 2012 года ў складзе юніёрскай зборнай Харватыі ўдзельнічаў у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе ў матчы з Азербайджанам забіў 5 галоў (выніковы лік 7:1).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі: 2011/12
Бронзавы прызёр чэмпіянату Харватыі: 2013/14
Уладальнік Кубка Харватыі: 2013
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2019
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Літвы: 2019 (27 галоў)
Зноскі
- ↑ Tomislav Kis // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Tomislav Kiš // FBref.com
- ↑ "Шахтер" подписал контракт с хорватским форвардом Кишем
- ↑ "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Кишем
- ↑ Экс-нападающий "Шахтера" пополнил ряды вильнюсского "Жальгириса"
- ↑ Экс-нападающий "Шахтера" продолжит карьеру в Южной Корее
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Нарадзіліся 4 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Заграбе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Харватыі
- Ігракі ФК Сонам
- Ігракі ФК Жальгірыс Вільнюс
- Ігракі ФК Дугаполе
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
- Ігракі ФК Серкль Бругэ
- Ігракі ФК Кортрэйк
- Ігракі ФК Хайдук Спліт
- Ігракі ФК Заўрч
- Ігракі ФК Горыца