Тапілішкаўскія валуны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Група валуноў тапілішкінская

Тапілішкаўскія валуныгеалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1994 года). Тры валуны размешчаны на паўднёвай ускраіне вёскі Тапілішкі (Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шаравата-ружовы буйназярністы граніта-гнейс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 3,1 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 10,3 м, аб'ём 8 м³, маса 21 тона.

Шэры гнейс даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,6 м, вышынёй 1 м, у абводзе 9,7 м, аб'ём 5,1 м³, маса 13,5 тон.

Ружавата-буры граніт рапаківі з крышталямі палявога шпату (авоіды 2-5 см) даўжынёй 3,7 м, шырынёй 2,9 м, вышынёй 1,3 м, у абводзе 9,8 м, аб'ём 7,4 м³, маса 20 тон.

Прынесены ледавіком 200 тысяч гадоў таму назад з поўдня Фінляндыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]